Пятніца, 26.04.2024, 02:17

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Іншае

Як люсінцы і макаўцы ўспаміналі паншчыну
Юзэф Абрэмбскі
Палессе – рэгіён, які ў ХХ ст. стаў вядомы сваёй унікальнасцю. Адасоблены ад свету народ, які жыў у цяжкапраходных лясах ды балотах, захаваў шмат з таго, што было сцёрта з памяці ў жыхароў іншых рэгіёнаў. Таму палеская зямля заўжды прыцягвала да сябе ўвагу даследчыкаў. Нярэдка ў поле зроку траплялі і вёскі, якія сёння ўваходзяць у склад Ганцавікага раёна. Гэтаму куточку зямлі прысвяціў многія старонкі сваіх прац Юзаф Абрэмбскі – польскі навуковец, доктар сацыяльнай антрапалогіі. У сярэдзіне 1930-х гг. ён праводзіў на Палессі палявыя даследаванні і запісаў шмат цікавых успамінаў, якія па сённяшні дзень не страцілі навуковай і тым больш краязнаўчай каштоўнасці. У дадзенай публікацыі рэпрэзентуецца тэма паншчыны, адмененай у Расійскай Імперыі ў 1861 г.

Як паведамляе сам даследчык, гэтыя аповеды (адны з нешматлікіх, якія можна сёння – у 1930-я гг. – пачуць ад сведкаў тых часоў, і адны з многіх, якія складаюцца па пераказанаму пазнейшымі пакаленнямі аб паншчыне) ёсць сведчаннем жывучасці, з якой памяць часоў паншчыны захоўваецца ў традыцыях Палесся. Былыя панскія прыгонныя, што памяталі час і падзеі паншчыны з уласнага жыцця, спачылі ўжо даўно на вясковых могілках, але пераказаны імі вобраз мінуўшчыны захаваўся і ўрос у гістарычныя традыцыі палескага сялянства. Прыглядзімся да гэтага вобраза сялянскай няволі, якім яго захавала і пераказала народная памяць палескай вёскі.

Паншчына, дарэмшчына, родаўшчына

"Было за крэпостном правом так, пане. Прыходзіць весна, это ўжэ называецца работа палевая. Едзець ратай на дзесяціну. Пасеюць авёс, паразганююць его і павыгаруюць сохамі разоры, а баб ужэ выганяюць лопатковаць канцэ для скату вады. Прыходзіць касавіца, должэн на тыдню каждый семянін два дні отбыць паньшчыны, а два дні дарэмшчыны. Паньшчына – касавіца, а дарэмшчына – сено грабіць. Дзевіцу дванадцаць лет запісываюць ужэ ў гвалт – загрэбаць покопішча. І вот ону паньшчыну работае чэлавек 40 і до 50, як зберэцца. Такжэ само грабельніков. А ўтрэчком вуйт ужэ ходзіць по дзерэвні і гоніць на паньшчыну ісці. Тагда ктуры спазнілся, не вышол – і раскладае і розкамі, альбо гарапніком жарыць. А як поедуць пахаць на поле, так прыходзіць эконом на поле і бэрэ такую палку і просуне загона ў поперэк. А кагда не пройдзе та палка на вылёт загона, то пойдзе па спіне чэлавеку. А жыто прыдзе осень молоціць, то должэн у тры часа встаць, ісці ў двор. І должэн за дзень пол копы жыта ізбіць, не то шчо мужчына, але баба. Ешчэ родовшчына была. Выжэнуць на поле сто чэлавека і тагда кторы прыпозняецца, і тагда розкамі всем. За одного отвечаюць всі. Это была родовшчына. Так было это за паньшчыны. Тры мужыка із нашэй дзерэвні запоздалі. Ані паехалі пахаць, і ані запаздалі. Да это мне паказывалі, на якіх это было дзесяцінах, то он плакал, як паказывал, старічок. І іх сазвал эконом, подал рапорт до пана (Кандыба пан быў, управляюшчый, а владзеец быў у Хатынічах). Так гэто пан сазвал іх у маёнток Хатынічы. І іх разложыл, знял до гола цэлы рубашкі, як належыцца, і по сто ўдаров. А гэтых тры ізайшлі былі – сховалісь в лесе. А после яны паехалі гараць туды ўжэ на другі дзень. [...] Так іх сазвал пан у маёнток у Хатынічы і по сто раз. Одзін только недзелю жэнатый як быў – Іван Сергейчук, а другій Семён Целушка, а трэцій я ўжэ запомніл. І двох дзержыць на голове, а двох на ногах і б’юць. Так прыходзіць поп – Чэрнаковскій его фамілія – і кажа: "Понапрасно людзей мучыце так; шчо цяжэло дзержаць так. Его нужно вынесці ясля і прывязаць рукі к яслям і такжэ ногі, так он будзе сам спокойно лежаць, не ўстане нікуда і не трэба дзержаць". То той, шчо жэнілся недзелю тому назад, то сам устаць не мог. Раком заполз і толькі як воды напілся, подзяковал пану за ўдары". (в. Люсіна)

"У дзвенадцаць лет то ўжэ назначаюць у паньшчыну молодого. А мого дзеда на шэсць год взялі, значыць, з договору, безплатно – скот паствіл. А потым як ужэ взрос ён, так брал пан на полованне ўжэ, так ужэ лучшэ было. По другіх панох ездзіл – ужэ лучшэ было . За паньшчыной цяжко было старым. Потому шчо ўжэ дзён тры работае, а там смотріт эконом, шчо не здзелал так, як ён заказал – другі дзень ідзе. Вот поедзе гораць, нехорошо погорэ, потым, значыць, на другій дзень ідзе. То собе, значыць, неколі ўжэ работаць. Так тыдзень і пройдзець. Давалі на семяніна на тыдзень гарнец жыта. Была голодовка, значыць. Собе хоць бы пошол зробіць, нема колі. От, як было. Елі такую траву, збіралі по лугох – снітка называлась. Зелья. І варылі крупу і піталіся этым. То тым гарцом нажывіся, шчо даюць на тыдзень. […] Гэто государство было сняло паньшчыну, дало слободу. За Александра I она снялася. Цар Александр это снял". (Піліп Варвашэвіч, в. Люсіна)

"Мне дзяд опавядал о паньшчыне. Падумае, то плача, як гэта тады зневажалі людзей, як голадам марылі, проста воласы ўстаюць на галаве. […] Рукі дрожаць, барада трасецца ў гэтага дзеда, колі расказывае”. (в. Макава)

Рэкруцкі набор

"Это так это было тогда: когда ідзе пан із паперыною, то знаюць, маюць солдаты ўжэ браць ужэ ў войско. Беруць вуйта ілі старосту, і вуйт, значыць, ведзе, дзе салдаты е такіе то. І прыходзіць у хату і ставляе одну ногу на порозі, а другой у огонь cунет. А яны когда не ўцекуць у дзверы, то ўцекуць у акно, которые знаюць, шчо ім належыць у войска. Когда ўцякуць, то нацца выходзіць гэто время. Когда не ўцекуць [то] поймуць, забіраюць і забіваюць в колодцэ такіе дзерэвляные ногі. І саджаюць іх у отдзельной хаці. І сей час ім даюць два вартовнікі каждый дзень і ноч із дзерэвні. Іх вартуюць і харчэ даюць із дзерэвні. І іх вартуюць цэлы полгода. […] І тада везуць на здачу в этых колодках у Піньск. І здаюць іх на 25 лет у салдаты. І лішаюць іх со ўсіх прав – значыць, безземельные остаюцца. Это пан был, который владзел нашымі людзьмі, то он сам оддавал за проступкі в салдаты. Которые не вырабатывалі паньшчыны, оддавал в салдаты. Хоць сорок лет чэловеку, аддает всё равно. А на его землю насажывал другіе, которые моглі робіць паньшчыну”. (в. Люсіна)

Панскае права

"Был у нас за паньшчыны такій эконом. То он назывался Вінарскі. То много баб он наужэндовал. І, значыць, як ожэніцца молодой чэловек і мусіць даць ему свою жонку за покоёвку – на две недзелі. Тагда, значыць, берэць себе з свадзьбы зразу за покоёвку і он мусіць справіць ей. Когда кончаецца свадзьба, первой ночі забіраець к себе і он должэн справіць ей вперод молодого чэлавека. Так і другую забераець – это всю вёску перэбіраець так – на две недзелі кажду. Это як у дзерэвні нема такіх, шчо жэняцца, то он бэрэ дзевку до себе. От у нас был адзін Лексей Шэмэт, і это ў его была дзевка такая і служыла ў того Вінарского за покоёвку. І он зробіў ей байструка. То он прыказал нашэму хлопцу; той то і не знал ей (она была нездзешняя, з Хатыніч была): "Еслі не вазьмёш этой дзевкі, так в салдаты дам на 25 лет". І он мусял взяць ее, ожэнілся з ею, взял з байструком. От шчо – много дзелов такіх робіл. Все прымуство". (в. Люсіна)

"Мой дзед быў Купрыян – расказвае гаспадар з Раздзяловіч – і он быў добрый чэлавек, дужый, сільный чэлавек быў. Это пры паньшчыне, пане. І ходзіў он до пана на работу – у двор. Як ён добрэ працовал, а пан его любіл, і он его, пане, ожэніл на хорошую жонку. Але не дзед мой, пане, жыл з жонкою, а пан забрал ее до себе. Як пан его ожэніл, то і жонка паньска. Вот его жонці робі дзецей, то его кормі, а работа его. Мой дзед на пана кажэ так: "Ты мене ожэніл, а жонка твоя. Ты, кажэ, з ею спіш, а мне волі не даеш до жонкі". І стало чэлавеку обідно. Пан зробіл, пане, двое дзецей, а на мого дзеда пішэ, шчо то егоны дзеці. Понятно, шчо ту запісаць. Мой дзед пана обругал за это дзело. А пан імел волю, то дал его на службу – на 25 лет. І мой дзед праслужыл 25 лет. Прышол до дому, ему ўжэ было 65 лет. І застал дома жонку і два сыны. Это мого ойца Томаша і Мамента Крапінского. Тагды он прышол із службы, так его не позналі – старік. Але жонка его вышла на двор і кажэ: "Седзіць некій москаль". От, позываюць его в хату. Он, пане, прышол у хату і не знае. Сыны велікі, жонка постарэла… То ёго, значыць, жонка пытае: "Кой ты какій е? Откуль ты, кажэ, москаль?" Он ім кажэ: "Отсюдова, тутэйшы. Я есь Купрыян, а жонка моя – кажэ – Ганна". То эта жонка кажэ: "Откуль ты, кажэ. Мого чэлавека забралі, – кажэ, – на службу, то ён, кажэ, памёр". Не пускаюць его, не вераць ему. То ў его былі докумэнты от воінского начальніка, то муй бацько, звался Томаш – прочытал тые документы і узнал, шчо то его бацько. І тагда сталі матку ругаць: "Зачэм ты его выганяла?" І сталі плакаць, шчо так долго бацька не бачылі. І он тогда прынёс 1800 рублей золота со собою. І выучыл одного сына і другого на учыцелей – веліку грамоту. А сам жыл 114 лет на свеце. А бацько мой жыл 68 лет і помёр, пане, і это всё". (в. Раздзялавічы)

Ліквідацыя паншчыны

"Мы раньшэ былі под Польшою, а ўжэ гэто после паньшчыны ніяк Польша была загінула і ўжэ стало руске государство". (в. Люсіна)

"Колісь паньшчына была. Бацько расказывал, шчо чутка ўжэ была, шчо будзе воля, як паньшчыну рабілі. А мой дзед за войта был тагда. Ганіл людзей па повлокамі, то войт назывался. Ну і прышол к пану і кажэ: "Пане, чутка, говораць, шчо будзе ўжэ слабода". А пан кажэ: "Ціхо, молчы, так розок цебе даці, шчо ты так толкуеш". Так, пане, далі ўжэ ему розок 20 разы – сказал пан. І ён прышол другі раз до пана: "Все гавораць, шчо будзе слабода, ужэ будзе слабода мусі". А пан кажэ: "Малчы, говорыць. Як ганіл людзей, так і гані". Ну, і пройшло врэмя – прыносіць пан кварту горылкі моему дзеду. Ужэ познал, шчо будзе слабода. Так, ён кажэ: "Прыношу я кварту горылкі за этые розкі, шчо дал". Кружку наліл і дал, говорыць – пожалел нас, все канул. А патом, пане, прыехалі казакі і разогналі все эты жонкі, бабы все. У маёнток прыехалі, да понасыпалі овса ў пана, гумно атамкнулі, понасыпалі авёс конём, – так дзед расказывал. Ну, пане, разагналі, ужэ коньчылась паньшчына, ужэ воля была. А патом, пане, на нашэго дзеда сказалі: "Займай землю, або в салдаты ідзі, як не хочэш землі займаць". Або на панов так сказалі, я ўжэ не помню. Ну, так ён, пане, порэшал на землю, начал господарыць на земле. І начал богатый ужэ, як подойшол на землю. І мал всё, пане. Богатыр был. Скота мал штук 30, як пэрэйшол на ту землю. Воля была, пане, дзе хоч сено касі, бесплатно, только дзержі, оплачівай за гэту землю. І паны любілі, кой гэту землю дзержыць, оплачывае. Таго в солдаты не оддавалі, а хто не плаціць, пане, землю, то розкамі секлі. Адзін, пане, был, шчо пашол сосну поваліл. Бедный был, не было за шчо купіць. Так его, пане, секлі розкамі. То хвоіну поваліл, і упал под хвоіну і там і задушылся, шчо не мог выплаціць". (в. Макава)

"Салдаты перэкінулі паньшчыну, бо то цар стал, то ўжэ начал воеваты. Я, пане, родзілся тагды, як война была. То ў нас, пане, былі тэ кладке, – так маці расказывала. – То ўсе выйдзе на кладкі, то ўсе дзівіцца, шчо ўжэ салдаты разагналі гэтых поляков. Як ўжэ цар разагнал гэтых поляков, так ёны крылісь, ужэ голодные былі, есць хацелі. Ішлі кладкамі. Ідуць – то мой дзед увідзял іх. Двох іх было. То, пане, от сюды пошлі. А яны ўжэ ўдвох ідуць і з стрэльбамі. А дзед і з другім пашол на поле. А ёні седзяць на колодцы голодные, усталы і, кажэ, поотчынялі гэтыя замкі на нас, пане. А мы кажэм: "Паны, не бойса за нас, не бойса, не бойса”. Ішлі собі, поговорылі з німі. Не пропускалі бліско, на поготов дзержалі тые оруж’я, а потым, пане, і ёны просяць: "Дайце нам хлеба”. Але здалека, не прыпускаюцься бліско. Так яны ўжэ пошлі, хлеба прынеслі ім і сказалі: "Так положыце здалёк хлеб”, – не хацелі, кабы бліско подойшлі. Той хлеб положылі, і ёні падойшлі, той хлеб забралі і дзеньгі паложылі там і разойшліся. Подзяковалі і разойшліся”. (в. Макава)

"Паньшчына лішня была. Сем гадоў управлялі лішню, пока правіцельство дознало. Пакомер то был маёнтак. Сілою застаўлялі паньшчыну работаць. Кагда ўзналі, выправілі казаков. Войско сюда. Казакі прыехалі на конях у Пакомер. І прыехалі в сам дзень. Работаць тагды ганялі людзей: "Шчо вы там гультуеце? А тут казакі выехалів тысячы. Эці казакі падскочылі на конях і крычуць: "Брасай работу! Нет паньшчыны! Зараз бралі колько работніков і пытаюць: "Хто ў вас есць старшым?" От, зараз этые рабочые ўказалі старшых. Всем рабочым казалі: "По домах ідзіце, кідайце работу". А старшых забралі з собою, арэштовалі. А дзе іх дзевалі, невядомо. Чі то ім суд был, чі то наказывалі ім смерць, невядомо. Хто командовал, сказал: "То будзе кепско цару бэз паньшчыны, салдатов не саберуць; мы, кажэ, по лесу лавілі". А цар ім атвечае: "Не безпакойцесь этым: ацец свого сына прывезёт сам ка мне". І так, значыць, і было. После, пане, ацец сам вазіл на здачу свого сына. Отправлялі іх бацькі з плачом, но всё-такі отправлялі самые. І, значыць, после 25 лет, которые служылі пры паньшчыне, то после было годов 8–10, 8, 5, дзе далей, мней і мней. І ўжэ пры цару, пры царском праве, дажэ мовы не было ховацца. Каждэн знал, шчо трэба служыць. Царско право разганяло паньшчыну. А як постало то паньшчына, то тэж от цара, мусіць, это от Кацеріны, чі шчо. Мне дзед расказывал про паньшчыну. Здумае, так плачэ, як то тады не глядзелі людзей, як голодом морылі, прамо аж коса стае, як разказывае. От, той, кажэ, кобеце, на вечэр як пойдзе, на дорозі положыць, 25 розок дасць у дупу. Спадніцу на голо і розкамі 25 у дупу. Рукі дрожаць, борода трасецца, гэтый дзед, колі разказывае". (в. Макава)

Уніяцтва

"Мы былі оніяты, мы не былі рускія, – расказвае стары з Люсіна. – Которые князь Радзівіл занімал, гэтых рускі перэвернул так. Я сам по-польскі пацеж казал. Это ўжэ пры царызму нас рускімі здзелалі. […] До цара то тут князь владзел. А патом прышол цар. Цар завоевал эты местносці. Это после, когда рускій цар прыслал войска [проців] князю Радзівілу і ён усе ўнічтожыл эты войска, поставіл по дзерэвне і ўнічтожыл в Несьвіжу. І далей, значыць, ешчэ раз прыслал і тожэ ўнічтожыл князь Радзівіл. Посля, значыць, як ён прыслал, рускій цар, много войска – полный Несьвіж кругом, тагда, значыць, князь Радзівіл іспугался і ўехал землёю – тунелі былі такіе земляные этым недзьведзям. Бог знает, шчо з нім, можэт быць і сейчас дзе есць. […] Неколі то мы былі швэдскіе. А ешчэ неколі, то мы былі онеяцкіе. О, это давно было. Разказываюць стары людзе. […] А і татарскіе мы тожэ былі. У нас пошлі татары, то мы былі татарскіе. Пошлі швэды, то мы былі швэдзкіе. Это сама Швэцья за Петроградом. […] У нас есць памяць, і цепер говораць – у нас под круговіцкой гміной за болотамі, то есць там у болоце давны кораб. І цепер островінка такая сробілася, кучка лесу цепер на ней. Якая то княгіня воевала неколі і этый кораб там і астался, затонул. Цепер, то там балото, але лес не расце вцале. Это вёрст од нас будзе з дзесяць. І там копцов дужо і е насыпаных. Дажэ старік одзін говорыл, шчо он з того корабля здзірал нарогі. Як он был молодой, то он жэлезо себе доставал на нарогі. […] А потом ужэ ў нас москале пошлі. Бо ў нас былі такіе людзі – оніяты – то з Москвы прыходзілі на ўсмерэнне тут. Бо ўжэ ізвестно – оніят чэлавек был, то он ужэ не знал нічого. То гэтые самые москвічэ то тут угаварывалі, усміралі, як трэба жыць на свеце, як шчо робіць. І старые людзе і цепер "москале" называюцца. То от чэго то потом пошло, шчо "москале” салдатов называюць. Тут стоялі, тут і ўчілі. То после і в москале оддалі. […] А вот цепер Польшча стала, то цепер паны нас учаць, угаварываюць. […] Оніяты – якійсь то народ быў процівны такій. Это в родзе так як анціхрысты было – дзікій народ такій. Это як, скажэм, як ужэ татары воевалі со швэдамі, то ўжэ дзіву нема. Бо навэт давней дорогоў не было, только кладкі. А эці моста і дорогі то поробілі ўжэ, як татары воевалі со швэдамі. Я і запомніў это, в яком году было, шчо мы ўжэ перэсталі оніятамі быць". (в. Люсіна)

Пане Каханку

"Неколі князь царом нашым был – ужэннік такі наш. Дванадцаць дней паньшчыны всего было в год. А як не хочэш паньшчыны, беры тры копейкі і ідзі в шынок водку піць – это вся паньшчына была. Было так: кагда, значыць, у его нехоч тэй паньшчыны робіць, дванадцаць дней в год, беры тры копейкі в шынок водку піць – всё равно ему доход быў. Ён – когда жэлезных дорог не было, то ён езьдзіл недзьведзямі, а паньство другіе ехалі лошадзьмі. Когда дожыдаюць его – два, тры дня. Бог знае, в якій город назначэно было. І збіраюцца і прыежжаюць, ён прыежжае туда на збюрку – усе лошадзе позбіваюцца гэтых недзьведзей. Усе лошадзе позбіваюцца, і ён усе сьмеецца з ніх. І после ехал он чэрэз другіе паньство і забіл тымі недзьведзямі сем жыдоў. І пан тот самый пожаловался: зачэм ты моіх тых сем жыдоў забіў? А ён соўсім жыдоў не любіў. То ён наклал сем жыдоў як снопоў под рубель і завёз тому пану. После гэтовой несёт чэловек бедный лапці. Но, значыць, наплёл лапцей такіх, як мы носім, устрэціл его: "Куда ты несёш, старічок?" "Ксёндзу Радзівілу несу продаць лапці, хлеба купіць, дзецей прокорміць". Он говорыць: "Верніся назад і наплеці цэлый воз". І говорыць: "Прыежжай у Несьвеж, тогда заработаеш хлеба, значыць, прэд’явіш мне, когда прыедзеш з лапцямі цэлый воз". І назначыл ему пару по рублю. Значыць, тогда ўсе жыдкі беруць лапці на смотр ему. А после прыказал у всём Несьвіжі ўбрацца ў лапці жыдом. І после продал тые лапці – узял по рублю пару і ўсе жыдкі ўбраліся і смотрат: вот, вот. Осмотріл гэтых жыдоў – все в лапцях. "От, хорошо – говорыць – молодцэ ўлапцях". Но тот самый старік поблагодарыл князя і грошэй нажыл". (в. Люсіна)

Пераклад з польскай мовы Г. Бычкоўскай і А. Смаленчука
Крыніца: Homo Historicus 2012. Гадавiк антрапалагiчнай гiсторыi / пад. рэд. А.Ф. Смаленчука. Вiльня: ЕГУ, 2012. С. 257-295.
Катэгорыя: Іншае | Дабавіў: admin (07.03.2015) | Аўтар: Юзаф АБРЭМБСКІ
Праглядаў: 2213 | Рэйтынг: 5.0/5
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.