Пятніца, 03.05.2024, 13:53

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі

Усяго матэрыялаў у каталозе: 305
Паказана матэрыялаў: 106-120
Старонкі: « 1 2 ... 6 7 8 9 10 ... 20 21 »

выбарыУ другой палове верасня 1939 г. Заходняя Беларусь стала савецкай. Каб легалізаваць сваю ўладу, бальшавікі правялі некалькі выбараў. Наколькі яны былі справядлівымі, пра гэта засталіся ўспаміны людзей. Прычым намі адшуканы ў архівах аповеды жыхароў арганізаванага саветамі Ганцавіцкага раёна.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 1189 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 22.09.2012

Ганцевичи«В советское время нам рассказывали, что в сентябре 1939 г. советская власть принесла на наши земли свет и свободу. Говорить иначе тогда строго запрещалось. И не зря: приход большевиков был отмечен во многом мрачными красками. Об этом сохранились воспоминания свидетелей событий, в том числе наших земляков. Одно из них – в прошлом ганцевчанина Яна Тумиловича – перед вами».
Іншае | Праглядаў: 3881 | Аўтар: Ян Станислав ТУМИЛОВИЧ-Echa Polesia | Дабавіў: admin | Дата: 18.09.2012

Якуб КоласЁсць у нашым палескім краі сялібы і нават цэлыя вёскі, якія, авеяныя славай вялікіх людзей, і самі сталі знакамітымі не толькі ў сваёй мясцовасці, але і далёка за яе межамі. Феномен гэты можна вытлумачыць і простым збегам акалічнасцей, і Боскім наканаваннем — пастаянна быць у цэнтры народнай увагі. На будынку трохпавярховай Люсінскай сярэдняй школы ўжо шмат дзесяцігоддзяў пра нечаканыя дарункі лёсу сведчыць мемарыяльная дошка: «У нашай в.Люсіна ў 1902 — 1904 гг. працаваў настаўнікам вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас (К.М. Міцкевіч) і напісаў аповесць «У палескай глушы» аб гэтай вёсцы». Паводле архіўных звестак, Люсінскае народнае вучылішча тады наведвалі 35 хлопчыкаў і дзве дзяўчынкі, што для нейкіх пяцідзесяці сялянскіх двароў было зусім няблага. Пра той нялёгкі час Якуб Колас пісаў так: «...у сваёй рабоце чэрпаў малады настаўнік поўную чарку высокага знання, лёгка асільваючы тое, што яшчэ ўчора здавалася ім незразумелым і трудным. Больш разбітных і здольных любіў ён той любасцю, якая можа быць толькі ў настаўніка да сваіх выхаванцаў». Варта дадаць: любоў гэтая была ўзаемная.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 3386 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ-часопіс Полымя | Дабавіў: admin | Дата: 15.09.2012

Ганцавічы, ГанцевичиПрыгожыя палескія мясціны: блакітныя азёры, ціхаплынныя рачулкі, мурожныя сенажаці, а як патрапіцца на шляху поле збажыны, то цягнецца яно і дзве, і тры вярсты ўдалеч. Аднак галоўным багаццем краю быў і застаецца лес. Невыпадкова лясістасць раёна складае 54,7 працэнта ўсёй яго тэрыторыі, а непасрэдна лясы займаюць больш як 76 тысяч гектараў. Адборная драўніна высякаецца на прамысловыя патрэбы, ідзе на экспарт, але работнікі Ганцавіцкага лясгаса пастаянна клапоцяцца пра аднаўленне лесафонду. Дастаткова сказаць, што за пасляваенны час маладыя лясы пасаджаны на плошчы, якая перавышае 20 тысяч гектараў. Пры лясгасе на 26 гектарах створаны лесагадавальнік, дзе растуць саджанцы каштоўных парод дрэў і дэкаратыўных кустоў. Акрамя таго, лесаводы з карысцю для справы трымаюць розныя дапаможныя промыслы: па вытворчасці мёду, нарыхтоўцы чарніц, журавін, грыбоў, сена.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 3614 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ-часопіс Полымя | Дабавіў: admin | Дата: 08.09.2012

Ганцавічы, ГанцевичиНеаспрэчны і, бадай, ці не самы старажытны сімвал нашай бацькоўскай зямлі, што б там ні казалі, усё-такі ўвасабляюць шэрыя жураўлі і белыя буслы — птушкі гордыя, прыгожыя і дужа крыўдлівыя. Малая радзіма па волі нябёс ці проста выпадкова мне выпала акурат у міжрэччы знакамітых Лані і Бобрыка, дзе і сягоння яшчэ стае нечапаных куточкаў прыроды і запаведных тэрыторый. Тут, на маёй роднай Ганцаўшчыне, мусіць, няма вёскі, дзе б не ведалі гэтых добразычлівых птахаў, і я іх заўсёды шкадаваў і любіў, асабліва буслоў, бо некалі ў сваім пасляваенным дзяцінстве пачуў ад суседзяў легенду, што ў белую птушку з чырвонымі нагамі і чорным фракам Бог ператварыў нейкага чалавека за неасцярожнасць і непаслухмянасць. Бусел з ранняй вясны цяпер ходзіць па балацявінах і сенажацях, ловіць жаб, вужоў і іншае плюгаўства, якое сам і павыпускаў з даверанай яму торбы, і людзі ніколі не крыўдзілі і не крыўдзяць цыбатага пакутніка, наадварот, дапамагаюць — робяць буслянкі, зацягваюць на дрэвы старыя колы і бароны. Той бачыць клопаты пра сябе і плаціць такой жа любоўю і зычлівасцю, нездарма кажуць: дзе бусел на хаце, там адступяцца гора і бяда, a хату абмінуць гром і маланкі.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 3424 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ-часопіс Полымя | Дабавіў: admin | Дата: 01.09.2012

Віктар ГардзейЁн нарадзіўся 19 жніўня 1946 года ў вёсцы Малыя Круговічы. Як і ў большасці дзяцей пасляваеннага часу, яго маленства было няпростым. Галодныя пасляваенныя гады былі непараўнальна меншым няшчасцем для хлопчыка, чым страта маці. Пазней паэт прызнаваўся: "Успомніць бы матчыны вочы, згадаць бы, хто хлеба даваў". Але сваякі і аднавяскоўцы не далі ў крыўду Віцю. Прытулак ён знайшоў у сям’і дзеда Сцяпана. Выхаваннем будучага пісьменніка займаліся, па яго ўспамінах, цётка Альжбета ды настаўнікі роднай Круговіцкай сярэдняй школы.
Іншае | Праглядаў: 2560 | Аўтар: Ліка ЯНІЦКАЯ-Савецкае Палессе | Дабавіў: admin | Дата: 17.08.2012

Мікалай КупрэеўГутарка Леаніда Галубовіча з Міколам Купрэевым, якая адбылася ў пачатку 1994 года.

- Мікола, даволі пагаманілі мы з табою сам-насам, а вось зараз давай рызыкнём вынесці нашу размову на публіку. Усё вельмі проста, прынамсі, як для мяне, журналіста, які звык варушыць чалавечыя душы. Вось цыгарэты, вось кава... Кавы не п'еш?.. Пачакай, гляну ў буфет... Павінна недзе гарбата быць...

Ну што, цяпер можна пачынаць? А з чаго ж нам пачаць? Давай з каламбура: з чаго і з каго пачаўся паэт Мікола Купрэеў?
Іншае | Праглядаў: 2455 | Аўтар: Леанід ГАЛУБОВІЧ | Дабавіў: admin | Дата: 25.05.2012

Мікола Купрэеў, Николай КупреевДля Міколы Сымонавіча Купрэева – сына Гомельшчыны – Брэстчына стала другой радзімай. Ён нарадзіўся ў вёсцы Ямнае Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і настаўніка пачатковай школы. Вайна апаліла дзяцінства будучага паэта і забрала маці, і гэтыя трагічныя старонкі біяграфіі неаднойчы знойдуць адлюстраванне ў яго творах. Пасля вайны Купрэевы пераязджаюць жыць на Брэстчыну, у вёску Старыя Пяскі Бярозаўскага раёна, дзе Мікола пайшоў у школу. У школьныя гады ў М.Купрэева пачалі выяўляцца літаратурныя здольнасці, ён у пятым класе напісаў верш пра Першамай і адправіў у "Піянер Беларусі". Верш не быў надрукаваны, але затое падлетак атрымаў ліст за подпісам Анатоля Астрэйкі. У гады вучобы ў школе яго вельмі ўразіла і захапіла паэзія А.Блока і М.Багдановіча, што паспрыяла творчаму росту. А ў 9 класе ён удзельнічаў у абласной нарадзе маладых пісьменнікаў. Мініяцюры юнака атрымалі станоўчы водгук ад самога Янкі Брыля – прызнанага майстра гэтага жанру. Падтрымка старэйшага калегі стымулявала далейшыя пошукі на літаратурнай ніве і ў хуткім часе на старонках альманаха "Советская Отчизна" (зараз часопіс "Нёман" з'явіліся абразкі пачаткоўца. У 1957 годзе ён пачынае актыўна займацца і творчасцю. Вершы пісаў на беларускай мове, а прозу – на рускай, за што, прызнаваўся пазней, было сорамна. У гэтым жа годзе юнны паэт заканчвае Івацэвіцкую сярэднюю школу.
Іншае | Праглядаў: 4575 | Аўтар: Валянцін СМАЛЬ | Дабавіў: admin | Дата: 22.05.2012

Міхась РудкоўскіНарадзіўся Міхась Рудкоўскі (Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі) светлай вясновай парою — 17 красавіка 1936 года ў вёсцы Востраў, што на Ганцаўшчыне, у тым мілым куточку Палесся, які да скону дзён будзе самым дарагім і блізкім яго душы месцам у гэтым свеце. Тым родным куточкам, які будзе сілкаваць яго цела і душу ўсё жыццё, праз любоў да якога прыйдзе вялікая любоў да Радзімы, яе гісторыі, трагічнай і гераічнай, да людзей, да чалавецтва, да ўсяго жывога на зямлі. І ў радасці, і ў смутку, дзе б ні быў Міхась, сэрца яго цягнулася да бацькоўскага дому, да родных палёў і лугоў, да шчымліва мілай рачулкі Начанкі…
Ірына Рудкоўская | Праглядаў: 2498 | Аўтар: Ірына РУДКОЎСКАЯ-Савецкае Палессе | Дабавіў: admin | Дата: 17.04.2012

ЧудзінМанаграфія Рудольфа Ралецкага "Чудзін – вёска Лунінецкага павета. Грамадска-гаспадарчыя сувязі" напісана на польскай мове ў 1934 годзе і каля 65 гадоў была наогул невядома чытачу.
Іншае | Праглядаў: 2251 | Аўтар: Васiль ТУМІЛОВІЧ -Гістарычная брама | Дабавіў: admin | Дата: 28.03.2012

Якуб КоласЛетась у Ганцавічах правялі Дзень беларускага пісьменства. Народны паэт Якуб Колас стаў сімвалам свята. Яму ўстанавілі бюст. Нагодай стаў той факт, што будучы класік айчыннай літаратуры пачынаў сваю працоўную біяграфію ў Люсіне, якое сёння знаходзіцца ў Ганцавіцкім раёне. Як правіла, на гэтым разгляд сувязей Канстанціна Міцкевіча (сапраўднае імя і прозвішча паэта) з ганцаўскай зямлёй і абмяжоўваецца. Грунтоўным вывучэннем тэмы "Якуб Колас і Ганцаўшчына" так ніхто і не заняўся. А матэрыялы ёсць. І адну невялікую старонку гэтай тэмы сёння аднаўляе наш партал.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2140 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 20.03.2012

Яўхім КарскіМоўны фактар вызначаў на працягу дастаткова працяглага часу нацыянальную ідэнтыфікацыю насельніцтва па ўсім усходнееўрапейскім рэгіёне. Але, па-першае, ён не заўсёды быў кангеніяльным у дачыненні да такой праблемы, якая ў пачатку ХХ ст. імкліва набывала вастрыню, а, па-другое, у сілу розных прычын яго інтэрпрэтацыі набывалі пэўны ўзровень тэндэнцыйнасці. Звычайна то былі прычыны палітычнага кшталту. Многія дэмографы, лінгвісты, гісторыкі, зыходзячы са сваіх меркаванняў, абумоўленых падзейнай кан’юнктурай і асабістым паходжаннем, выхаваннем, адукацыяй, стваралі канцэпцыі на карысць той сацыяльнай ці нацыянальнай сілы, да якой яны належалі. Яўхім Карскі быў беларусам па паходжанні. І па сённяшні дзень яго працы застаюцца аўтарытэтнымі для навукоўцаў, асабліва для ўкраінскіх даследчыкаў і грамадскіх дзеячаў, калі ўзнімаецца праблема нацыянальнай прыналежнасці жыхароў Берасцейска-Пінскага Палесся (фактычна сённяшняй Брэсцкай вобласці). Гэты рэгіён Я.Карскім уключаўся ў тэрыторыю ўкраінскага этнасу. Але аналіз пазіцыі класіка ўсходнеславянскай навукі выяўляе яе слабасць адносна дадзенай праблемы. Шлях да ўдакладнення той пазіцыі, яе вартасцей і значэння паспрабуем акрэсліць у гэтым артыкуле.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3191 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 03.03.2012

Уладзімір МарукСлова «кудмень» — даўняе і, на жаль, многімі забытае. Таму часцей ужываюцца іншыя блізкія яму па значэнні: амулет ці абярог. Уладзімір Марук для сваёй чарговай кнігі выбраў такі варыянт, які быў бліжэй да сэрца. Гэтае слова добра запомніў з маленства, бо не адно пакаленне карысталася ім у яго родных мясцінах.
Іншае | Праглядаў: 2807 | Аўтар: Алесь МАРЦІНОВІЧ | Дабавіў: admin | Дата: 22.02.2012

паўзямлянкаНа багатую гісторыю зямлі, на якой стаяць нашы вёскі, указвае наяўнасць у іх ваколіцах надзвычай вялікай колькасці курганоў, некаторыя з якіх застаюцца і па сённяшні дзень недаследаванымі археолагамі, а многія ў ходзе асваення чалавекам прыродных рэсурсаў ужо сцёрты з твару зямлі. Сярод мясцовага насельніцтва з-за смугі часу склалася ўяўленне пра гэтыя пахаванні як пра магілы загінуўшых тут шведаў стагоддзі са тры таму, адсюль і адпаведныя назвы – Шведскія магілы ці Капцы. Насамрэч узрост курганных могільнікаў нашмат большы. Паводле дадзеных археалагічных даследаванняў, самыя старажытныя з іх датуюцца канцом Х ст. Такі пахавальны абрад на гэтых землях існаваў недзе на працягу трох стагоддзяў і належаў ён не каму іншаму, як нашым далёкім продкам: у VІІІ – Х ст. усю тэрыторыю Прыпяцкага Палесся насяляла ўсходнеславянскае аб’яднанне плямён – дрыгавічы. Аднак не яны былі першымі з людзей, хто ступіў на гэтую зямлю.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2968 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 15.02.2012

Радзівілы, ДзяніскавічыУ XIX ст. у шляхецкім асяродку адной з найбольш папулярных форм правядзення вольнага часу было паляванне. Вялікімі яго аматарамі былі і клецкія ардынаты, князі Радзівілы, якім часткова належалі землі сённяшняй Ганцаўшчыны. У прыватнасці, маёнтак Дзяніскавічы, хутар Мар'янава (знаходзіўся ў Дзяніскавіцкім с/с), вв.Чудзін і Людвікова, a таксама значныя лясныя масівы. У 1874 годзе клецкім ардынатам стаў генерал-лейтэнант прускага войска Антоній Радзівіл. I ён, і яго сын Георгій (Юрый) былі заўзятымі паляўнічымі. Пры гэтым строга прытрымліваліся правіл, не дазваляючы сабе ніякіх вольнасцей і нават мелі адпаведныя дакументы. Георгій меў "паляўнічае пасведчанне" пад № 152, а яго бацька — №1 53.
Андрэй Блінец | Праглядаў: 3245 | Аўтар: Андрэй БЛІНЕЦ | Дабавіў: admin | Дата: 31.01.2012

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.