Менавіта тут, па ўласным прызнанні Артура Бартэльса "ў Мінскай губерні”, 205 гадоў таму прыйшоў на свет гэты знакаміты мастак-сатырык, паэт, драматург, публіцыст, кампазітар і спявак.
Калі б існаваў тэрмін "універсальны баец культурнага фронту”, то герой нашага аповеду такі ганаровы тытул атрымаў бы адным з першых. Сапраўды, хто, калі не Артур Бартэльс?
Не кожны грамадзянін Беларусі ведае сваіх актуальных дэпутатаў. Самых ранніх па часе абраннікаў народа наогул будуць ведаць толькі гісторыкі, якія спецыялізуюцца на адпаведным перыядзе.
Антоні Кардоўскі
У нашым выпадку маем ліквідаваць гэту невядомасць прынамсі для жыхароў Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства (да польска-савецкай вайны — паўднёва-заходні кут Слуцкага павета Менскай губерні, цяпер — паўночная частка Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці).
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 345 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 14.01.2023
Вёска Мельнікі належыць да ліку неперспектыўных. Але праблема працягу існавання паселішча ў будучыні аніяк не адмяняе незвычайнай старонкі мінулага, калі мельнікоўцы больш чым сто гадоў таму на свае вочы назіралі ля сваіх сядзіб плаванне на паруснай яхце.
Дзіўна не толькі ад наяўнасці такога элітнага плаваючага сродку. Узнікае пытанне: дзе можна было ім карыстацца? Вадасховішча Лактышы (па-мясцоваму Дзікае) узнікла каля паўстагоддзя таму. Рака Лань далекавата, дый пад парусам па вузкай рацэ не паганяеш. Карацей, трэба шукаць, куды тую яхту можна было размясціць для выкарыстання па прызначэнні, — найперш возера і яго сасудаў-рэчак.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 1014 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 03.12.2022
8 мая 2022 года ў вёсцы Задуб’е Ганцавіцкага раёна было адзначана 100-годдзе мясцовай царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў.
Члены Задубенскай баптысцкай царквы міжваеннага часу
Як і за царом, у час польскага панавання вёска Задуб’е ўваходзіла ў склад Дабраслаўскай гміны Пінскага павета. Адрозненне ў тым, што гміна за царом называлася воласцю. У 1939 годзе Задуб’е трапіла ў склад Малкавіцкага сельсавета Ганцавіцкага раёна. Сам Ганцавіцкі раён — гэта злепак гістарычных Пінскага (поўдзень) і Слуцкага паветаў.
Анатоль Сідарэвіч |
Праглядаў: 366 |
Аўтар: Анатоль СІДАРЭВІЧ |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 22.10.2022
Вялікія Круговічы былі адным з першых пасяленняў у рэгіёне. Першая згадка пра іх датуецца 1445 годам. Таму вёска заўсёды заставалася адной з самых значных сярод іншых пасяленняў.
Круговіцкая гміна на Адміністрацыйнай мапе Польскай Рэспублікі 1937 года
Яна стала спярша цэнтрам воласці (у перыяд Расійскай імперыі), затым — гміны (у перыяд уваходжання ў склад Польшчы). Колькасць населеных пунктаў імкліва павялічвалася на працягу ўсяго ХІХ стагоддзя. Асабліва гэты рост паскорыўся ў першай палове ХХ стагоддзя.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 453 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 24.09.2022
Нярэдка так бывае, што пуцяводнай ніццю да цікавых могілак ці ўнікальных помнікаў аказваецца звычайны фотазыдмак. Часам для гэтага не патрэбныя архіўныя пошукі ці паляванне на інтэрнэт-аукцыёнах.
Міхась Раманюк
Вядомы беларускі этнограф Міхась Раманюк (1944–1997) на сваім, верагодна, самым пазнаваным фотаздымку, апублікаваным на першых старонках яго альбома "Беларускія народныя крыжы”, глядзіць на нас, прысеўшы побач з вялікім драўляным крыжом і паклаўшы руку на калоду, якая ляжыць перад ім. Подпіс знізу, за нумарам адзін у альбоме, сведчыць, што гэта могілкі вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёну, 1989 год, верагодна, ранняя восень.
Уладальнікі маёнтка ў вёсцы Агарэвічы Свяжынскія далі свету дзеяча культуры і мастацтва — Ірэну Фусэк-Фарасевіч. Звесткі пра яе адшуканы толькі нядаўна. На радзіме яе імя застаецца невядомым.
Ірэна Фусэк-Фарасевіч
Жыццё агароўкі атрымалася доўгім — 92 гады. Яны ўмясцілі пры гэтым не толькі поспехі яе таленту, але і глыбока драматычныя старонкі.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 420 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 17.09.2022
Беларуская літаратура характарызуецца асаблівай любоўю да Бацькаўшчыны ў яе вузкім разуменні — куточка, дзе той ці іншы чалавек убачыў свет.
Для народжанага больш чым 200 гадоў таму Артура Бартэльса (1818—1885) малая радзіма таксама стала паняццем блізкім да святога. Паводле паэмы «Дзяніскавічы», якая была напісана ў 1862 годзе, лірычны герой пасля пэўнага расстання прыязджае ў родны кут, дзе ён сорак гадоў таму распачаў знаёмства са светам.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 587 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК Таццяна ДЗЕНІСЕНЯ |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 28.04.2022
Тэма гісторыі тэатра ў сельскай мясцовасці можа падацца нечаканай. Між тым, глыбінцы ёсць пра што расказаць. І не толькі пра сучасныя самадзейныя калектывы, а пра даўнейшыя часы.
Аматарскі тэатр КАП "Людвікова”. Адбітак фотаздымка з газеты
Дзеля прадметнага прыкладу ў дадзеным артыкуле ўзята такая тэрытарыяльная адзінка як Круговіцкая гміна Лунінецкага павета Палескага ваяводаства.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 744 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 20.04.2022
Вялікія Круговічы, што сёння ў Ганцавіцкім раёне, ніколі не славіліся вадаёмамі, да таго ж рэкамі. Аднак дарэмна. Сяло мае чым ганарыцца. Прычым галоўнай тут выступае якраз рэчка.
Апошні здымак Уладзіміра Караткевіча 16 ліпеня 1984 года
Пра круговіцкую рачулку сёння помняць адно людзі старэйшага веку. Але яна, як той нябачны ў траве суслік з кітайскай показкі, ёсць. Смерць або, паводле іншай версіі, Смердзь.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 937 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 30.03.2022
Другі год запар Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей праводзіць акцыю «Дар музею». Гэтым артыкулам хацелася б падвесці пад ёй своеасаблівую выніковую рысу. Сама акцыя стала рэгулярнай і, што саме прыемнае, — пазнавальнай.
Самавар, які быў выраблены на самаварный фабрыцы «Первая кооперативная артель» у горадзе Тула
У яе з’явіліся пастаянныя ўдзельнікі, якія штогод прыносяць у музей цікавыя рэчы і даюць ім другое жыццё. І ў гэтым артыкуле хочацца падзякаваць усім тым, хто прымаў у ёй удзел, а таксама планіруе прымаць і надалей.
Кожная нацыянальная літаратура мае два комплексы чыннікаў – фальклорны і кніжна-літаратурны. Беларускае прыгожае пісьменства не выключэнне. Паказальным чынам такі дэтэрмінізм прасочваецца на прыкладзе класікаў, у тым ліку Якуба Коласа.
Артур Бартэльс і Якуб Колас
Да таго ж, як пісаў Уладзімір Казбярук, толькі з улікам дасягненняў папярэднікаў гэтага народнага паэта можна дастаткова поўна прааналізаваць тую ж паэму "Новая зямля” як з боку ідэйнага зместу, так і ў адносінах кампазіцыі, стылю, форм мастацкай вобразнасці і наогул усяго таго, што складае сутнасць і спецыфіку рэалістычнага метаду.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 733 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 14.12.2021
Заключны артыкул з нашай серыі «Літаратурная карта Ганцавіцкага раёна» будзе з пазнакаю «на перспектыву». У ім хочацца расказаць аб людзях, памяць аб якіх ў якім-небудзь варыянце варта ў хуткім часе увекавечыць на прасторах нашага края.
Вячаслаў Несцярук і Артур Бартэльс
Гэта дзве асобы — Вячаслаў Іосіфавіч Несцярук і Артур Бартэльс.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.