Серада, 24.04.2024, 01:17

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі

Усяго матэрыялаў у каталозе: 305
Паказана матэрыялаў: 31-45
Старонкі: « 1 2 3 4 5 ... 20 21 »

Асноўным здабыткам любога музея з’яўляюцца яго фонды. Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей — не выключэнне з гэтага правіла. На сённяшні дзень агульная колькасць прадметаў у фондах музея дасягнула лічбы 7381 адзінка захоўвання.

Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей

Па ступені важнасці ўсе прадметы разбіты на два фонды — асноўны і навукова-дапаможны, якія ў сваю чаргу дзеляцца на адпаведныя калекцыі: «Археалогія», «Дакументы», «Нумізматыка», «Рэчавыя», «Фотаздымкі» і іншыя.
Музейны архіў | Праглядаў: 804 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: vitalis | Дата: 20.03.2021

10 марта 2021 года Вячеславу Иосифовичу Нестеруку, одному из самых известных на Ганцевщине школьных учителей, исполнилось бы 90 лет.

Вячеслав Иосифович Нестерук

Увы, вот уже год, как его не стало. Но память об этом удивительном человеке живёт не только в деревне Большие Круговичи, где он жил и работал в местной школе, но и практически по всей Беларуси, куда забросила судьба его бывших учеников.
Іншае | Праглядаў: 663 | Аўтар: Вячеслав БУРДЫКА-газета "Заря" | Дабавіў: vitalis | Дата: 10.03.2021

Дакумент складзены другім па ліку настаўнікам, які працаваў у гэтай школе.

На здымку з фотаальбома Фурсевічаў — Аляксандр Юстынавіч з жонкай і дзецьмі

Што гэта за знаходка і наколькі яна датычыцца самага славутага люсінскага педагога — Канстанціна Міцкевіча (Якуба Коласа), паспрабавалі разабрацца ў наступным артыкуле.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 700 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: vitalis | Дата: 08.01.2021

Ёган Вольфганг фон Гётэ – таемны дарадца, паэт і мысліцель – даў нам параду: калі хочаце зразумець паэта, пабывайце на яго радзіме.


Я ўжо пісаў пра Івана Лагвіновіча (артыкул выйшаў у газеце «Ганцавіцкі час» ў студзені 2015 года.). Праўда не так пра паэта, як пра яго род: пра бацьку Піліпа Мікалаевіча і маці Тэклю Міхайлаўну, сясцёр і братоў, пра тое, як Лагвіновічы перад вайною перабраліся з Малкавіч на хутар Запрапасць…
Анатоль Сідарэвіч | Праглядаў: 824 | Аўтар: Анатоль СІДАРЭВІЧ | Дабавіў: vitalis | Дата: 16.01.2020

У 1864 годзе ўрадам Расіі было прынята «Палажэнне аб народных вучылішчах». Ім было дазволена грамадскім установам і прыватным асобам адкрываць пачатковыя школы «для ўмацавання ў народзе рэлігійных і маральных паняццяў і распаўсюджвання першапачатковых карысных ведаў».

Памятны знак, што ўстаноўлены ў вёсцы Вялікія Круговічы да 150-годдзя з дня заснавання школы ў дадзеным населенным пункце

Па Мінскай губерні планавалася адкрыццё аднаго народнага вучылішча на воласць.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 1372 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: vitalis | Дата: 14.09.2019

На сённяшні дзень урочышча Ізбійскі Бор з’яўляецца ці не самым папулярным турыстычна-паломніцкім месцам на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна.


Сюды штодзень прыяжджаюць людзі, не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з-за межаў нашай краіны, пры гэтым на вялікія царкоўныя праваслаўныя святы іх колькасць павялічваецца ў дзесяткі разоў.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 1573 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: vitalis | Дата: 16.04.2019

Дзяніскавічы
Вёска Дзяніскавічы знаходзіцца ў адным з самых лясістых і глухіх закуткоў Палесся. Нават сёння, яна амаль з усіх бакоў акружана забалочанымі лясамі.
Іншае | Праглядаў: 1114 | Аўтар: Зміцер ЗАГАЦКІ – «Echa Polesia» | Дабавіў: vitalis | Дата: 21.02.2019

Гуцянская сярэдняя школа працяглы час для мяне была як той міфічны карабель-прывід: то выплыве з далечыні, то зноў схаваецца ў тумане.


Але ж зусім рэальная школа — ніякі гэта не лятучы галандзец з прыгодніцкіх кніжак пра марскіх піратаў і флібусцьераў.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 1111 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ – часопіс «Полымя» | Дабавіў: vitalis | Дата: 14.02.2019

чыгуначная станцыя Ганцавічы
Наўзроўні задумы тэма правядзення чыгункі праз лясы і балоты поўдня Беларусі з'явілася ў 1873 годзе. План будаўніцтва быў зацверджаны 14 лютага 1883 года імператарам Аляксандрам III, a 12 мая таго ж года яно пачалося. 30 снежня 1884 года з Пінска ў бок Вільні праз Круговіцкую воласць прайшоў першы таварны састаў. На тэрыторыі воласці паўстала адна чыгуначная станцыя, якая займела назву дзякуючы суседняй вёсцы Ганцавічы. Але размешчаная яна была крыху на поўнач ад названага паселішча – там быў лепшы грунт.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 1250 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - "КГ" | Дабавіў: vitalis | Дата: 24.11.2018

Ганцевичский РОЧС
Сёлета спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння аднаго з процьмы таленавіцейшых людзей нашага краю свайго часу – Артура Бартэльса. Яго імя, аднак, сёння нічога не гаворыць. Выключна рэдкія спецыялісты ў гуманітарыстыцы чулі пра такога. Між тым яго фігура – шматгранная. Паэт. Драматург. Нарысіст. Публіцыст. Мастак. Кампазітар. Урэшце артыст.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 1420 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - "Дзеяслоў" | Дабавіў: vitalis | Дата: 13.10.2018

Раман Рагінскі
Тэрыторыя сучаснага Ганцавіцкага раёна аказалася ўдалечыні ад баявых дзеянняў. Тым не менш языкі паўстанчага полымя дацягнуліся і да яе. Больш за тое, звесткі пра гэтую старонку інсурэкцыі (узброенага паўстання – «КГ») даволі супярэчлівыя.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 1656 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - "КГ" | Дабавіў: vitalis | Дата: 21.02.2018

Якуб Колас
Творчасць класіка беларускай літаратуры наўрад ці калі будзе вывучана вычарпальна. Аднак, нават канцэптуальны ўзровень асэнсавання Коласавай спадчыны грашыць прагаламі. Адным з іх з'яўляецца феномен першай паэтычнай кнігі «Песні-жальбы» (1910).
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3594 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - "Дзеяслоў" | Дабавіў: vitalis | Дата: 14.12.2017

Сёлета свята Дзень беларускага пісьменства прымаў старажытны горад Полацк у Віцебскай вобласці. На наступны 2018 год у юбілейны XXV раз яно адбудзецца ў горадзе Іванава.
Іншае | Праглядаў: 1480 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: vitalis | Дата: 18.10.2017

Гісторыя літаратуры складаецца не толькі з твораў, паэтычных, празаічных, драматургічных, але і з асабістых лёсаў паэтаў, празаікаў, драматургаў. I кожны з іх мае свой шлях, у кожнага свае радасці і пакуты, свае ўзлёты і падзенні, свае анёлы і дэманы. Яны пішуць як Бог на душу пакладзе. Бывае, слязьмі, бывае, крывёю... Пазней гэтыя творы становяцца хрэстаматыйнымі, узорнымі і надзвычай прыцягальнымі.
Іншае | Праглядаў: 2447 | Аўтар: Вадзім КОРАНЬ – часопіс «Дзяслоў» | Дабавіў: vitalis | Дата: 09.08.2017

У 1935 годзе ў Варшаве пабачыла свет кніга «Даведнік па Польшчы» («Przewodnik po Polsce»), якая была выдадзена Саюзам польскіх турысцкіх таварыстваў. Складалася яна з чатырох тамоў, а ў першым з іх пад назваю «Паўночна-ўсходняя Польшча» («Polska północno-wschodnia») ёсць невялікі артыкул, які прысвечаны мястэчку Ганцавічы і прылягаючай да яго мясцовасці.
Іншае | Праглядаў: 1849 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: vitalis | Дата: 23.07.2017

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.