Гісторыя Круговічаў вельмі багатая, на гэта ўказвае наяўнасць у іх ваколіцах надзвычай вялікай колькасці курганоў. Некаторыя з іх застаюцца і па сённяшні дзень недаследаванымі археолагамі, а многія ў ходзе асваення чалавекам прыродных рэсурсаў ужо сцёртыя з твару зямлі. Сярод мясцовага насельніцтва з-за смугі часу склалася ўяўленне пра гэтыя пахаванні як пра магілы загінулых тут шведаў стагоддзі з тры таму, адсюль і адпаведныя назвы – Шведскія магілы, ці Капцы. Насамрэч узрост курганных могільнікаў нашмат большы. Паводле дадзеных археалагічных даследаванняў, самыя старажытныя з іх датуюцца канцом Х – ХІ стст. Такі пахавальны абрад на гэтых землях існаваў на працягу многіх стагоддзяў і належаў ён не каму іншаму, як нашым далёкім продкам.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 2035 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - Ганцавіцкі час |
Дабавіў: admin |
Дата: 09.09.2015
На Беларусі ў Анатоля Кудласевіча адна за адной выйшлі 2 кнігі – «Пераход» («Мастацкая літаратура», 2013) і разглядаемыя тут «13 дзён» («Галіяфы», 2014). Акрамя таго, адзначым два таўшчэзныя замежныя выданні гэтага Аўтара: двойчы выдадзеную рускамоўную раман-хроніку «Переписка с миллионерами» (Таронта, Канада, 2015, 418 с.; Саарбрукен, Германія, 2015, 500 с.), разлічаную хутчэй на масавага чытача, дынамічную ў развіцці сюжэта і прыцягальную для многіх лейтматывам узбагачэння, і зборнік вершаў і прозы «Тройчы адзіны» (Таронта, Канада, 2015, 333 с.).
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 1939 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - "Верасень" |
Дабавіў: admin |
Дата: 05.08.2015
У кожным прыгожым пісьменстве знаходзіцца кола такіх аўтараў, якія публікуюцца мала. Прычым таленавітых. І яны заўсёды прыцягваюць увагу. Прынамсі нашмат большую за імёны, якія сустракаюцца на кожным кроку. У беларускай літаратуры наўскідку можна назваць Сяргея Верацілу, Вінцэся Мудрова, Анатоля Кудласевіча... Пра кнігу прозы апошняга і маем сёння сказаць пару слоў.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 2305 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - Народная воля |
Дабавіў: admin |
Дата: 30.07.2015
Родныя мясціны былі крыніцай натхнення для Міхася Рудкоўскага – самабытнага паэта з глыбінкі Палесся, лаўрэата прэміі імя Уладзіміра Калесніка (пасмяротна).
Імя Віктара Гардзея даўно стала знакам якасці літаратурных тэкстаў. Таму ці варта чарговы раз заглыбляцца ў аналіз мастацкіх твораў? Ці не лепей паразважаць пра творчасць пісьменніка ў цэлым, лаканічна абазначыць асноўныя яе рысы?..
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 2784 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - ЛіМ |
Дабавіў: admin |
Дата: 24.04.2015
Палессе – рэгіён, які ў ХХ ст. стаў вядомы сваёй унікальнасцю. Адасоблены ад свету народ, які жыў у цяжкапраходных лясах ды балотах, захаваў шмат з таго, што было сцёрта з памяці ў жыхароў іншых рэгіёнаў. Таму палеская зямля заўжды прыцягвала да сябе ўвагу даследчыкаў. Нярэдка ў поле зроку траплялі і вёскі, якія сёння ўваходзяць у склад Ганцавікага раёна. Гэтаму куточку зямлі прысвяціў многія старонкі сваіх прац Юзаф Абрэмбскі – польскі навуковец, доктар сацыяльнай антрапалогіі. У сярэдзіне 1930-х гг. ён праводзіў на Палессі палявыя даследаванні і запісаў шмат цікавых успамінаў, якія па сённяшні дзень не страцілі навуковай і тым больш краязнаўчай каштоўнасці. У дадзенай публікацыі рэпрэзентуецца тэма паншчыны, адмененай у Расійскай Імперыі ў 1861 г.
Менавіта так вядомы беларускі літаратар Уладзімір Андрэевіч Калеснік назваў Міколу Купрэева. I было за што: амаль усю Беларусь, а найперш – Палессе таленавіты пісьменнік абышоў пехатою са сваёй вернай спадарожніцай – кульбай.
Якуб Колас, акрамя зачыну дзвюх вялікіх паэм — «Новая зямля» і «Сымон-музыка», — стварыў у вязніцы шмат вершаў — гучных, пранізлівых, шчырых. Такім быў шырокавядомы верш «Мужык». Аднак мала хто ведае, што змена аднаго слова ў гэтым творы прывяла да трансфармацыі ўсёй ідэі.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 2461 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - «ЛіМ» |
Дабавіў: admin |
Дата: 12.12.2014
У канцы лета 1939 г. польскі стражнік застрэліў сялянскага каня, які ўлез на яго агарод. Гаспадар каня ў адказ пагражаў стралку забойствам. Чым абярнулася для абодвух прыгода з улікам таго, што яна адбылася падчас уваходжання заходнебеларускіх зямель у склад Польшчы, высветліў праўнук уладальніка цяглавай сілы.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 2137 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК |
Дабавіў: admin |
Дата: 07.12.2014
Кожны геній фарміруецца дзякуючы як агульным для ўсяго грамадства, так і індывідуальным чыннікам. У гэтым працэсе ёсць і, бясспрэчна, ірацыянальнае. Немагчыма разгадаць, чаму той ці іншы чалавек нараджаецца надзвычай адораным. Але адносна кожнага з геніяў можна казаць і пра тыя канкрэтныя крыніцы, якія наталілі патэнцыял таленту сваёй жыватворнай сілаю, стварылі ўмовы для раскрыцця. Напрыклад, малая радзіма, якая ў кожнага свая. Для Якуба Коласа «сонцам свяціла Наднямонне». Маці — чалавек, з якога пачынаецца адкрыццё сусвету, — таксама спрычыняецца да фарміравання індывіда (і не толькі па-боску адоранага). Геній Якуба Коласа максімальна ўвабраў мудрасць і дабрыню сваёй маці, непісьменнай сялянкі.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 2141 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК |
Дабавіў: admin |
Дата: 30.09.2014
У нашы неспакойныя дні людзям патрэбна тое, што ачысціць душу адчуваннем
прыгажосці, наблізіць да філасофскага разумення свету. Усё гэта ёсць у паэзіі
Віктара Гардзея, дзе адчуваецца трапяткое рэагаванне на з’явы ды падзеі
рэчаіснасці і цесная душэўная сувязь з прыродай.
Спачатку, стралой вылецеўшы з дрымучага і не менш знакамітага Машукоўскага лесу, сучасная асфальтаваная шаша, да мільгацення ў вачах расквечаная ахоўнымі дарожнымі знакамі і белымі палосамі, тут, акурат на мяжы Клецкага і Ганцавіцкага раёнаў, заўважна, у адно імгненне, замаруджвае імклівы бег, нібыта палохаецца, што леваруч з таго ж самага лесу не вынырнула яе адвечная спадарожніца — ціхаплынная, казачнай прыгажосці рэчка Нача. Але гэта не містычны падман: проста адразу за верставымі слупамі раптоўна памяняліся звыклыя воку малюнкі палескай прыроды. Пасля мімалётнага ўтрапення шаша зноў набірае разгон і, не ўтаймаваная няспынным грукатам аўтатранспарту, кіруецца на Ганцавічы праз бярозавыя пералескі і задумлівыя разлогі, дзе не часта цяпер трапляюцца людныя сялібы і абжытыя хутары.
Віктар Гардзей |
Праглядаў: 2522 |
Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ-часопіс Полымя |
Дабавіў: admin |
Дата: 05.02.2014
На праваслаўныя Каляды 1919 г. (25.12.1918 па ст. ст.) Якуб Колас паставіў кропку ў напісанні "казкі жыцця", якая вылілася ў цэлую паэму – "Сымон-музыка". Праўда, аўтар толькі думаў, што паставіў кропку. Праз некалькі гадоў жыццё прымусіла перапісаць "Сымона". Зрэшты, гэта іншая тэма. Цяпер хацелася б звярнуць увагу яшчэ раз на вобразнасць твора і адлюстраваць яе спецыфіку, прывёўшы шэраг канкрэтных прыкладаў.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 4835 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - газета «ЛіМ» |
Дабавіў: admin |
Дата: 06.01.2014
Сёлета адразу некалькі краін адзначала 150-гадовы юбілей падзеі, у нас вядомага як паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Яно не абмінула наш край. Да яго наўпрост спрычыніліся і некаторыя нашы землякі.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 3890 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК |
Дабавіў: admin |
Дата: 30.12.2013
«Закончыўшы "на выдатна" Малазводскую сямігадовую школу, што ў Брэсцкім раёне, падалася "ў людзі". Мама выправіла мяне вучыцца ў Брэсцкае медвучылішча, а я насуперак яе волі падала дакументы ў Брэсцкае педвучылішча», – прызнаецца ў аўтабіяграфіі Вера Якаўлеўна Зарэцкая (Ляшук), кандыдат педагагічных навук, прафесар, заслужаны работнік вышэйшай школы, родам з вёскі Марозавічы Брэсцкага раёна. Яна паспяхова закончыла гэтую навучальную ўстанову. Як выдатніца, атрымала права адразу паступаць у ВНУ. З гонарам называе сваёй альма-матар факультэт мовы і літаратуры Брэсцкага педінстытута, які скончыла таксама "на выдатна" – дыплом з адзнакай і спецыяльнасць "выкладчык беларускай і рускай моў і літаратур". Гэтыя прадметы і выкладала ў Дамачоўскай і Камароўскай СШ Брэсцкага раёна. У час настаўніцкай працы акрэсліліся навуковыя прыярытэты: літаратура роднага краю, школьнае краязнаўства, методыка выкладання мастацкага слова.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.