Нядзеля, 28.04.2024, 09:27

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі

Усяго матэрыялаў у каталозе: 305
Паказана матэрыялаў: 196-210
Старонкі: « 1 2 ... 12 13 14 15 16 ... 20 21 »

Падзеі верасня 1939 г., якія пацягнулі за сабой далучэнне ўсходніх крэсаў ІІ Рэчы Паспалітай, вынеслі праблему беларуска-ўкраінскай мяжы на Палессі з плоскасці абстрактнай у плоскасць канкрэтную. І хоць па сутнасці такое размежаванне з’яўлялася фармальнасцю – у сілу ўключэння абедзвюх рэспублік у адну дзяржаву, якая кіравалася з Крамля, – адміністрацыйнае дзяленне патрабавала рэальнага ўвасаблення.

Замяшальніцтва, якое ўзнікла спачатку ў новых улад, сведчыць пра складанасць станоўчага вырашэння праблемы: на мясцовым узроўні з-за нявызначанасці адміністрацыйнага лёсу паўночна-заходнепалескага рэгіёна часам сустракаюцца дакументы на трох мовах: украінскай, польскай і рускай, а ў беларускай рэспубліканскай газеце была прадубліравана інфармацыя ТАСС пра горад Роўна ў фатаграфічнай рубрыцы "Па гарадах і сёлах Заходняй Беларусі”.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 4746 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 09.04.2010

Адной з невядомых старонак гісторыі нашай Бацькаўшчыны з’яўляецца ўдзел беларусаў у Другой сусветнай вайне ў складзе польскай арміі пад камандаваннем генерала Уладыслава Андэрса. 2007 год у Польшчы быў абвешчаны годам імя гэтага славутага генерала. Беларусы ж сёння амаль зусім не ведаюць пра баявы шлях сваіх землякоў у Арміі Андэрса. Гэтае няведанне сталася вынікам дзесяцігоддзяў існаваўшай забароны ў савецкім грамадстве на любое крананне азначанай тэмы. Дык што гэта за армія і які лёс яе вайскоўцаў? На гэтыя пытанні можа адказаць тыповая жыццёвая гісторыя аднаго з "андэрсаўцаў” – палешука Івана Аляксеевіча Кляўчэні.
Павел Дайлід | Праглядаў: 2585 | Аўтар: Павел ДАЙЛІД | Дабавіў: admin | Дата: 03.04.2010

Свята-Георгіеўская царква ў Вялікіх Круговічах размяшчаецца ў цэнтры вёскі. Пабудавана яна на грошы мясцовага памешчыка Ксаверыя Абуховіча ў 1771 годзе. Першапачаткова, па ўсёй бачнасці, была ўніяцкай. У XIX стагоддзі была пераведзена ў праваслаўе, тады, хутчэй за ўсё, капітальна рамантавалася ці ўвогуле перастрайвалася. Мабыць, менавіта з-за гэтага ў шматлікіх літаратурных крыніцах перыядам яе пабудовы лічыцца другая палова XIX стагоддзя.

Царква – помнік народнага драўлянага дойлідства. Двухзрубны храм: асноўны купалападобны аб'ём з трохграннай апсідай і бакавымі рызніцамі. У прасторавай кампазіцыі дамінуе высокі васьмігранны барабан са шлемападобным купалам. Арачныя аконныя праёмы аформлены рызнымі ліштвамі. Унутры апсіду вылучае двухярусны іканастас на сямнаццаць абразоў. Асобна пастаўлена званіца.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 3961 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 26.03.2010

Мінула больш за 10 гадоў, як яго ўжо няма. Гэта здарылася 16 лютага 1996 года на 61 годзе жыцця. Мне вельмі балюча чытаць Іванавы вершы, нарысы, глядзець у сямейны альбом, перабіраць у памяці ўспаміны пра наша жыццё.
Іншае | Праглядаў: 3982 | Аўтар: Вера КІРЭЙЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 19.03.2010

Телефонный справочник – самая обычная на первый взгляд вещь. Полезная, но абсолютно непримечательная. А если этот справочник был выпущен, скажем, в начале прошлого века? Тогда он может стать интересным источником, рассказывающим об историческом прошлом города. Что же говорят старинные справочники о Ганцевичах и его жителях?
Іншае | Праглядаў: 2591 | Аўтар: Виктор БОРИСЕВИЧ | Дабавіў: admin | Дата: 12.03.2010

Сярод фондаў Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея значнае месца займаюць матэрыялы, якія расказваюць аб славутых земляках. Сёння я хачу пазнаёміць чытачоў з адным з іх — Антонам Сцяпанавічам Кляўцом, першым і адзіным дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР з нашага раёна.
Славутыя землякі | Праглядаў: 2994 | Аўтар: Наталія КУЛЕШ - Савецкае Палессе | Дабавіў: admin | Дата: 05.03.2010

Іван Кірэйчык належыць да пакалення пісьменнікаў, дзяцінства якіх абпаліла вайна. Яго бацька, Аляксандр Цімафеевіч, загінуў на фронце ў 1945 годзе. Маці, Лізавеце Герасімаўне, давялося адной выводзіць дзяцей – сына і дачку – у людзі. У вёсцы Гута, дзе жылі Кірэйчыкі, Лізавету Герасімаўну ведалі як таленавітую спявачку, выдатнага знаўцу беларускіх народных песень, павер’яў, прыкмет, прыказак і прымавак. Менавіта маці перадала Івану любоў да сваёй зямлі, роднага слова.
Галіна Снітко | Праглядаў: 3901 | Аўтар: Галіна СНІТКО | Дабавіў: admin | Дата: 21.02.2010

Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла была пабудавана ў Дзяніскавічах ў 1839 годзе па фундацыі князя Льва Радзівіла. У 1878 годзе абнесена драўлянай агароджай. Да храма была прыпісана драўляная Успенская царква ва ўрочышчы Ізбіцкі Бор, што непадалёку ад вёскі.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 3864 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 19.02.2010

Багата на літаратурныя таленты Ганцаўшчына, шмат імён пісьменнікаў і паэтаў вядома далёка за межамі раёна. I сярод іх — імя Івана Кірэйчыка.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 5624 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ - Савецкае Палессе | Дабавіў: admin | Дата: 11.02.2010

Імя акадэміка Яўхіма Фёдаравіча Карскага – аўтара фундаментальнага даследавання "Беларусы", складальніка этнаграфічнай карты Беларусі, мовазнаўцы і фалькларыста ў нашай краіне добра вядома. А вось пра яго сваякоў і бацькоў інфармацыі амаль ніякай. Толькі нядаўна, дзякуючы дакументам, якія захаваліся ў бібліятэцы вёскі Будча, удалося ў некаторай ступені запоўніць гэты прабел.
Андрэй Блінец | Праглядаў: 3403 | Аўтар: Андрэй БЛІНЕЦ - Савецкае Палессе | Дабавіў: admin | Дата: 05.02.2010

Імя нашага земляка, Уладзіміра Антонавіча Марука, добра вядомае па ўсёй беларускай краіне. Але найперш, канешне, землякам – ураджэнцам Ганцавіччыны. Любоў да сваёй маленькай радзімы чырвонай ніткай праходзіць праз усю творчасць Уладзіміра Антонавіча. І гэта не дзіўна. Бо маляўнічая прырода палескага краю стала жыццядайнай крыніцай натхнення адоранага паэтычным талентам чалавека. Хаця яшчэ са школьнага ўзросту ён зведаў разлуку з роднымі мясцінамі.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2605 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 28.01.2010

Іван Лагвіновіч, без сумнення, — гэта з'ява на творчым небакраі зямлі Берасцейскай. Яркае пацвярджэнне таму — рэгулярнае з'яўленне яго новых вершаў на старонках прэстыжнай газеты "Літаратура і мастацтва", іншых рэспубліканскіх выданняў. У іх адчуваецца высокая патрабавальнасць і адказнасць аўтара, яго дзівоснае валоданне гукамі і мовай Бацькаўшчыны.
Іншае | Праглядаў: 2245 | Аўтар: Міхась МАЛІНОЎСКІ-Савецкае Палессе | Дабавіў: admin | Дата: 22.01.2010

Ганцаўшчына багатая людзьмі сапраўды легендарнымі, якія сваім жыццём даказалі беззапаветную вернасць служэння Айчыне, бязмежную адданасць свайму народу. Адзін з іх — Аляксандр Васільевіч Сіневіч — былы матрос славутага крэйсера "Аўрора", залпы якога ў кастрычніку 1917 года, вобразна кажучы, перавярнулі ўвесь свет, падзяліўшы яго на два лагеры: капіталізму і сацыялізму.

Раней пра А.В. Сіневіча часта і шмат пісалі газеты, пры жыцці пастаянна запрашалі выступаць на ўрачыстыя пасяджэнні і ў школы. Яму было пра што расказаць. Біяграфія гэтага чалавека — школа жыцця і павучальны прыклад для іншых.
Славутыя землякі | Праглядаў: 2875 | Аўтар: Наталля КУЛЕШ - Савецкае Палессе | Дабавіў: admin | Дата: 15.01.2010

Крочым далей на поўнач раёна, дзе захавалася шмат артэфактаў культавага хрысціянскага дойлідства.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 3317 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 08.01.2010

У Польшчы прайшоў фестываль "Песнi балот". На сцэну тэатра ў Люблiне выйшаў аўтэнтычны фальклорны калектыў "Завiца" з в. Раздзялавiчы Ганцавiцкага раёна.
Іншае | Праглядаў: 2387 | Аўтар: Сымон СВІСТУНОВІЧ - Звязда | Дабавіў: admin | Дата: 31.12.2009

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.