Нядзеля, 28.04.2024, 11:19

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі

Усяго матэрыялаў у каталозе: 305
Паказана матэрыялаў: 181-195
Старонкі: « 1 2 ... 11 12 13 14 15 ... 20 21 »

Кожны чалавек не існуе сам па сабе: ён мае бацькоў, родных, сяброў. I, нарэшце, ва ўсіх нас ёсць месца, дзе мы нарадзіліся, выраслі і цяпер жывем. Для мяне гэта ганцавіцкая зямля. I самы любы куточак для мяне – самі Ганцавічы. Ганцаўшчына – край з багатым гістарычным мінулым, і я хачу, каб уся краіна даведалася пра гэты дзіўны куток Палесся!
Марыя Пашкевіч | Праглядаў: 2344 | Аўтар: Марыя ПАШКЕВІЧ | Дабавіў: admin | Дата: 04.09.2010

Бабушки из белорусского Полесья науку не признают. Они больше доверяют народным средствам и держат в тонусе всю свою деревню. Каждое лето жительницы Крышиловичей собирают травы и набивают ими сенники. О чудодейственной силе лечебных матрасов уже ходят легенды. Андрей Алексеенко узнал рецепт «полесской виагры». 
Іншае | Праглядаў: 3006 | Аўтар: Андрэй АЛЯКСЕЕНКА | Дабавіў: admin | Дата: 31.08.2010

Як і ў іншых мясцінах, летапісная гісторыя Ганцаўшчыны складаецца з гераічных подзвігаў і звычайнай працы яе людзей, вызначальных грамадска-палітычных падзей і невялікіх малюнкаў з паўсядзённага жыцця, вясёлых святкаванняў і малавядомых трагічных старонак. Не менш багатая яна на розныя загадкі і таямніцы. Адказы на іх, захаваныя сярод архіўных дакументаў, ці ў людской памяці, цярпліва чакаюць сваіх даследчыкаў. Альбо — шчаслівага выпадку. А ў тым, што яны рана ці позна знаходзяцца, яшчэ раз пераканала падзея, якая нядаўна адбылася ў Агарэвічах.
Іншае | Праглядаў: 2315 | Аўтар: Генадзь ПАПЛАЎСКІ-Савецкае Палессе | Дабавіў: admin | Дата: 19.08.2010

Сядзібавы дом Апацкіх у Агарэвічах пасля нядаўняй перабудовы пачаў больш нагадваць сучасны катэдж, чым стары радавы маёнтак XIX стагоддзя. І ўсё ж Агарэвіцкая сядзіба – ледзь не адзінае цэласна захаванае да нашых дзён старашляхецкае котлішча на Ганцавіччыне.
Іншае | Праглядаў: 2167 | Аўтар: Алесь ГІЗУН | Дабавіў: admin | Дата: 11.08.2010

Один из самых молодых на Брестчине городов - Ганцевичи - обязан своим появлением "железке", точнее, завершению строительства участка Вильно - Ровно Полесских железных дорог. На территории современного Ганцевичского района в 1884 году появились сразу три станции - Ганцевичи, Люсино и Мальковичи.
Іншае | Праглядаў: 2003 | Аўтар: Валентина КОЗЛОВИЧ-Беларусь Сегодня | Дабавіў: admin | Дата: 17.07.2010

На ніве беларускага слова дасюль няма пэўнасці ў разуменні назвы "маскаль” (мн. "маскалі”). У многім гэта абумоўлена яго пеяратыўнымі канатацыямі, якія пераважылі ў найноўшым часе і якія былі напаўзабаронены ў савецкі перыяд дамінацыі "вялікага рускага народа” (Сталін).
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3489 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 15.07.2010

Райвыканкамаўская "лятучка” з "К” Адраджэнне і развіццё cяла: сацыякультурны зрэз Памяць пра Подзвіг усяго народа — у помніках, абелісках, музеях баявой славы, выставачных музейных залах. Менавіта пра дзейнасць музеяў Ганцавіцкага раёна ў справе захавання памяці пра Вялікую Айчынную вайну і наогул — у дзейнасці па вывучэнні роднага краю і пойдзе гаворка ў артыкуле. А пісаць ёсць пра што. У раёне, акрамя Краязнаўчага музея, ёсць Музей баявой славы Паўла Зуйкевіча. І калі ў першай ўстанове ваенным гадам адведзены толькі адзін стэнд, дык у Музеі баявой славы, што знаходзіцца ў вёсцы Лактышы, экспазіцыя больш багатая, разнастайная і распавядае не толькі пра жыццёвы ды баявы шлях разведчыка, але і пра старонкі вызвалення краю. Зрэшты, перад намі — сапраўды рэдкі выпадак, калі раён мае адразу дзве значныя музейныя ўстановы, запатрабаваныя і мясцовымі жыхарамі, і гасцямі Ганцавіччыны, прычым кожная з іх вядзе свой кірунак захавальніцкай і даследчыцкай дзейнасці. Як ім зрабіць свой акцэнт у вывучэнні роднага краю і выхаванні сваімі сродкамі моладзі? У гэтым паспрабаваў разабрацца ў час камандзіроўкі.
Іншае | Праглядаў: 2489 | Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ | Дабавіў: admin | Дата: 12.06.2010

Аб магчыма першым хрысціянскім храме ў блізкім наваколлі Ганцавіч можна даведацца з Інвентара асобнага фальварка Ганцавічы, прададзенага Макавецкімі Навагрудскаму падстолію і ваяводу пану Юзафу Абуховічу датаваным 23 красавіка 1773 года. У гэтым дакуменце досыць падрабязна апісваецца гэты аб’ект.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 2862 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 03.06.2010

Усе мы ведалі, што Мікола Купрэеў, як толькі пакінуў неспакойную пасаду завуча ў Чудзінскай сярэдняй школе, самахоць, незаўважна нават для сябе пачаў аддаваць перавагу вандроўніцкаму ладу жыцця, таму ў рэдакцыі «Савецкага Палесся» ніхто не здзіўляўся, калі ў праёме пахілых весніц пад навіссю жоўтых акацый паэт узнікаў з кадоўбчыкам чырвоных лясных суніц або ёмкай ношкай крамяных маладых баравікоў, знізаных на вербалозавы дубчык. Яшчэ з пасляваеннага часу ганцавіцкая раённая газета і друкарня месціліся ў пакоях вялікага ксяндзовага дома ў атачэнні пладаносных, але ўжо старых, адзічэлых садовых дрэў. На цесным дворыку акурат насупраць рэдактарскіх вокнаў, з якіх раз-пораз выглядваў заклапочаны Васіль Праскураў, расла прыземістая яблыня-антонаўка, а пад ёю, бадай, у кожны свой візіт ратаваўся ад спёкі ці проста спаў непрабудным сном наш здарожаны госць. Абцяжаранае яблыкамі голле і высокая, да пояса, трава засланялі яго ад старонніх вачэй, не дужа дакучалі сляпні і мухі, бо ў самую заядзь таленавіты пасланец Апалона вочы і лысіну прыкрываў сваім жа паэтычным зборнікам «Непазбежнасць», які пабачыў свет менавіта ў тое цёплае, грыбное і такое ўжо далёкае лета 1967 года. Аднак трывожыцца за лёс і жыццё Міколы ўсё ж трэба было: з недалёкага і яшчэ неасушанага балотца на рэдакцыйны панадворак часта запаўзалі вужы і гадзюкі, натуральна, што мы, раённыя журналісты, час ад часу зазіралі пад раскідзістую яблыню, хоць нярэдка заставалі там апусцелае паэтава логвішча. Жывы і здаровы, ды, на шчасце, непакусаны балотнымі гадамі, аўтар першай і на доўгія дзесяцігоддзі адзінай кнігі вершаў меў звычку прападаць у туманных далечах гэтак жа нечакана, як і з'яўляўся.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 5529 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ | Дабавіў: admin | Дата: 27.05.2010

Калі дакладна была пабудавана першая царква ў вёсцы Хатынічы невядома. Але першыя звесткі аб драўляным храме ў гонар Святога Архангела Міхаіла ў гэтай вёсцы датуюцца XVIII стагоддзем. Царква – помнік народнага драўлянага дойлідства, была вырашана прамавугольным у плане зрубам пад вальмавым гонтавым дахам, які па цэнтры быў завершаны шатровым чацвёрыкам і крыжамі па краях вільчыка. Вертыкальна ашаляваныя сцены чляніліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 3385 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 21.05.2010

Напрыканцы 2007 года ў серыі "Беларусь літаратурная" выйшла кніга "Паміж Бобрыкам і Ланню" (Мн.: Мастацкая літаратура, 2007), прысвечаная Ганцавіцкаму раёну. У ёй прадстаўлена "цэлае сузор'е" літаратараў, чый лёс непарыўна звязаны з гэтым краем. "Адкуль жа бяруць яны свае вытокі? – разважае галоўны рэдактар Ганцавіцкай раённай газеты "Савецкае Палессе" Кастусь Мохар. – He пабаюся сказаць: з глыбінь народных. Яны, несумненна, пачынаюцца з чудзінскіх казачнікаў Данілы Куляша і Дудара, чые казкі "Палешукі і палевікі" і "Пану навука" ўвайшлі ў залатую скарбонку беларускай фалькларыстыкі, сталі неад'емнай часткай нацыянальнай культуры. Яны, урэшце, ад знакамітага беларускага вучонага-этнографа і фалькларыста Аляксандра Сержпутоўскага, які жыў на хутары паблізу Пярэвалак, ад класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, які на пачатку XX стагоддзя настаўнічаў у Люсіне. Гэта лішняе сведчанне, што ў літаратараў Ганцаўшчыны моцныя карані, што выраслі яны не на голым месцы, а ў блаславёным краі, асветленым божым дарам і спагадай".
Галіна Снітко | Праглядаў: 3666 | Аўтар: Галіна СНІТКО | Дабавіў: admin | Дата: 14.05.2010

Імя Віктара Гардзея ў літаратуры займае самавітае месца. Яго талент – і паэта, і празаіка – агульнапрызнаны. Вуліца ў роднай вёсцы Малыя Круговічы на Ганцаўшчыне носіць прозвішча свайго знакамітага гадаванца. Бадай, рэгулярна выходзяць кнігі (хоць і не ўсе з запланаваных). Вось і зусім нядаўна ў серыі "Залатое пяро” выйшла яго кніга паэзіі, якую можна назваць своеасаблівай анталогіяй. Своеасаблівай таму, што пад яе вокладкай сабраны лепшыя паэтычныя творы як апошніх часоў, так і… з перыяду самага пачатку творчага шляху адоранага тонкай душой і інтэлектуальным густам да слова палешука.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2920 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 07.05.2010

Сучасная царква ў Малькавічах у імя свяціцеля Мікалая Цудатворца пабудавана непадалёку ад могілак ў 1992-1994 гг. У пачатку XXI стагоддзя абкладзена цэглай. Твор народнага дойлідства. Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам вальмавымі дахамі, завершанымі ў сяродкрыжжы, над пяціграннымі прыдзеламі і апсідай цыбулепадобнымі галоўкамі. Аналагічна завершана надбудаваная над фасадам чатырохгранная званіца. Уваход вырашаны праз нізкі прытвор пад двухсхільным дахам. Абкладзеныя цэглай фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 3726 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 01.05.2010

Апошнім часам у Беларусі актывізаваліся даследаванні гісторыі нашай навукі. Вядзецца настойлівы пошук імёнаў незаслужана забытых землякоў. Адкрыцці бываюць самыя нечаканыя.
Павел Дайлід | Праглядаў: 3989 | Аўтар: Павел ДАЙЛІД | Дабавіў: admin | Дата: 23.04.2010

Падзеі верасня 1939 г., якія пацягнулі за сабой далучэнне ўсходніх крэсаў ІІ Рэчы Паспалітай, вынеслі праблему беларуска-ўкраінскай мяжы на Палессі з плоскасці абстрактнай у плоскасць канкрэтную. І хоць па сутнасці такое размежаванне з’яўлялася фармальнасцю – у сілу ўключэння абедзвюх рэспублік у адну дзяржаву, якая кіравалася з Крамля, – адміністрацыйнае дзяленне патрабавала рэальнага ўвасаблення.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2349 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 16.04.2010

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.