Субота, 11.05.2024, 19:26

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі

Усяго матэрыялаў у каталозе: 305
Паказана матэрыялаў: 166-180
Старонкі: « 1 2 ... 10 11 12 13 14 ... 20 21 »

Александр Казимирович СержпутовскийДзейнасць збіральнікаў паэтычных жамчужын народа М.Г. Чарнышэўскі назваў подзвігам. Сапраўдны подзвіг здзейсніў наш зямляк – фалькларыст, этнограф, мовазнавец, публіцыст Аляксандр Казіміравіч Сержпутоўскі.
Іншае | Праглядаў: 2861 | Аўтар: Уладзімір КАСЬКО | Дабавіў: admin | Дата: 22.01.2011

Ганцевичский районТое, што Ганцаўшчына – так ужо павялося – багатая на паэтычныя таленты, лішні раз казаць, а тым больш даказваць, сёння ўжо з’яўляецца труізмам. А вось разгадаць, чаму так сталася, прафесійныя даследчыкі літаратуры не бяруцца.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 3070 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 15.01.2011

У Ганцавічах, што на Брэстчыне, ужо рыхтуюцца да Дня беларускага пісьменства. Менавіта ў гэтым маляўнічым кутку Палесся ў 2011-м пройдзе свята кнігі. Безумоўна, ні ў якім разе арганізатары фэсту не змогуць абмінуць вёску Люсіна, дзе сваю настаўніцкую дзейнасць у 1902 годзе пачынаў класік беларускай літаратуры Якуб Колас. Карэспандэнты "НГ" завіталі ў гэты самабытны край, каб даведацца, што зараз звязвае яго з асобай славутага пісьменніка і якія ўспаміны пра выпускніка Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі Канстанціна Міцкевіча перадаліся ў спадчыну мясцовым жыхарам.
Іншае | Праглядаў: 7979 | Аўтар: Ірына ПРЫМАК | Дабавіў: admin | Дата: 20.12.2010

Кожны, хто займаўся вывучэннем біяграфіі акадэміка Яўхіма Карскага, звяртаў увагу на адну акалічнасць. Ва ўсіх працах, прысвечаных біяграфіі вучонага, амаль нічога не гаворыцца пра яго сям'ю — бацькоў, братоў і сясцёр. Такі прабел выкліканы адсутнасцю дакладных звестак. Па-першае, многія дакументы з сямейнага архіва былі страчаныя ў Варшаве пад час Першай сусветнай вайны. Па-другое, і бацька, і маці Я.Карскага былі прадстаўнікамі духавенства, згадваць аб чым у гады савецкай улады было непажадана. Таму гэтую тэму як сам навуковец, так і аўтары яго першых біяграфіяў стараліся асабліва не закранаць. Вынікам стаў поўны прабел ва ўсім, што датычыць блізкіх сваякоў акадэміка-беларусазнаўцы. I вось у Клецкім і Ганцавіцкім раёнах удалося адшукаць дакументы, якія праліваюць святло на гэтае пытанне.
Андрэй Блінец | Праглядаў: 3187 | Аўтар: Андрэй БЛІНЕЦ | Дабавіў: admin | Дата: 18.12.2010

Пасля адмоўнага рашэння дакументы былі вернуты назад паверанаму графа Гутэн-Чапскага Тамашэўскаму. Ці можна лічыць падставы для адказу грунтоўнымі? Наўрад ці, хаця згодна спасылкаў на прыведзеныя дакументы ўсё правільна, аднак першапрычына мне падаецца ў іншым.
Іншае | Праглядаў: 2249 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 12.12.2010

Па гісторыі ўзнікнення горада Ганцавічы напісана ўжо шмат артыкулаў. На ўскідку, па меньшай меры, існуюць чатыры розныя погляды-падыходы на датаванне ўзнікнення гэтага палескага места. Пералічваць я іх не буду, дасціплы даследчык-краязнаўца, я думаю, ведае што да чаго, і пагэтаму пераліваць воду з пустога ў парожняе вельмі б не хацелася. Аднак для ачысткі сумлення: 1773 год – першае ўпамінанне фальварка Ганцавічы ў летапісах, 1884 год – адкрыццё чыгуначнай станцыі Ганцавічы, 1898 год – утварэнне пасёлка, пры чыгуначнай станцыі, 1902 год – зацверджанне плана пабудовы мястэчка Ганцавічы ў Мінскім губернскім праўленні.
Іншае | Праглядаў: 2500 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 04.12.2010

Зусім нядаўна выпадкова ў рукі трапілася невялікая кніжка, больш правільна будзе сказаць брашура, "Расклад руху 5-ай камунікацыйнай акругі". За такой, адносна доўгай і многазначнай назвай, хаваецца расклад руху цягнікоў па тэрыторыі Заходняй Беларусі, часоў уваходжання яе ў склад Польшчы, а таксама памежных з ёю тэрыторый.
З гісторыі чыгункі | Праглядаў: 2149 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 20.11.2010

У другой палове XIX — пачатку XX стагоддзяў на тэрыторыі Мінскай губерні, у склад якой уваходзіла Ганцаўшчына, сетка паштовых устаноў была вельмі рэдкай. У 1904 годзе, напрыклад, згодна з афіцыйнымі звесткамі, тут налічвалася ўсяго 42 паштова-тэлеграфныя аддзяленні, 35 паштовых і 18 паштова-тэлеграфных кантор. Вельмі маруднай была і дастаўка пошты адрасатам. Асноўны від транспарту для яе перавозкі быў конны. Па стану на 1888 год у Мінскай губерні мелася 27 дзяржаўных конных паштовых станцый, у распараджэнні якіх было 170 коней. Кожная такая станцыя мела пры сабе шматлікія гаспадарчыя пабудовы: канюшні, хлявы для карэт і іншых патрэб, памяшканні, дзе жылі работнік станцыі і адпачывалі "падарожныя людзі" (ямшчыкі вазілі не толькі пошту, але і людзей).
Ганна Дулеба | Праглядаў: 2129 | Аўтар: Ганна ДУЛЕБА | Дабавіў: admin | Дата: 13.11.2010

"Ваша Люсінская школа была маім першым настаўніцкім месцам, з якога пачалася мая дарога ў жыццё... Я вас любіў чыстым юнацкім сэрцам, хацеў дапамагчы вам знайсці лепшую дарогу ў жыцці, лепшую за тую дарогу, па якой ішлі вашы дзяды і бацькі", – пісаў Якуб Колас у лісце да люсінцаў у чэрвені 1948 года. У Люсіне (тады Пінскі павет Мінскай губерні, цяпер Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці) пісьменнік працаваў амаль два гады – з 1 кастрычніка 1902 па 1 верасня 1904. Адзначым, што год разам з ім жыла сястра. Дадзеныя "Памятной книжки Минской дирекции народных училищ за 1902/1903 учебный год", сведчаць, што на той час у Люсінскім вучылішчы (школе) было 37 вучняў – 35 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі, а настаўнікам з аплатай працы 240 рублёў. тут прызначаны Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, які закончыў курс Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Малады Колас захапіўся педагагічнай дзейнасцю, цэлымі днямі займаўся з дзецьмі ў школе. Адзін з яго вучняў Міхаіл Занька пазней прыгадваў: "...Нялёгка было пачынаць работу ў вёсцы, дзе нават аб газавай лямпе маглі толькі марыць. Нястомна пераконваў малады настаўнік, што сялянам, як святло, патрэбна пісьменнасць. Настаўніка любілі ўсе: і старыя, і дзеці".
Галіна Снітко | Праглядаў: 4689 | Аўтар: Галіна СНІТКО | Дабавіў: admin | Дата: 06.11.2010

Аднойчы ў кулуарных размовах літаратараў пачуў наступнае: рэцэнзію на паэтычны зборнік пісаць дужа лёгка і проста, маўляў, вылучыў колькі прыгожых фраз, цытануў, дый па ўсёй справе. Магчыма і так. Але што рабіць калі хочацца працытаваць ледзь не ўвесь зборнік? І пры гэтым рэцэнзія ўсё адно пішацца лёгка і проста! Можа, таму, што зборнік той не фігуруе ў нейкіх афіцыйных рэгістрацыйных даведніках? Бо выдадзены накладам у "299 асоб.” і прызначаны, паводле ўсталяванай тэрміналогіі, "для ўнутранага карыстання” (у літаральным сэнсе тут трапна заўважана). Але, думаецца, усё ж таму, што вершы ў зборніку напісаны таксама лёгка і проста, як пішацца на іх рэцэнзія. Дакладней наадварот: рэцэнзія на іх пішацца таксама лёгка і проста, як яны ствараліся аўтарам: без квазіінтэлектуальнай помпы і разам з тым далёка ад вучнёўскіх выкрунтасаў – чысціня, якая сёння страчаецца рэдка.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 1898 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 23.10.2010

Летам 1940 года адбылася другая па велічыні хваля курсавых мерапрыемстваў. Толькі ў Беластоцкай вобласці імі была ахоплена не меней чатырох тысяч настаўнікаў – абсалютная большасць (сюды, відавочна, не трапілі толькі накіраваныя на працу ў школы з усходу).
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2141 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 16.10.2010

З рэарганізацыяй польскай школьнай сістэмы ў савецкую, безумоўна, наступіла адпаведнае кшталтаванне педагагічных кадраў. Папярэдняя кадравая палітыка, як было прынята, ганьбавалася: перадусім за тое, што паводле яе для працы адбіраліся адданыя патрыёты Польшчы, а прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў траплялі ў жорсткую дыскрымінацыю, падвяргаліся масавым звальненням, адзначаліся таксама вялікія нагрузкі польскага настаўніцтва (на аднаго настаўніка прыходзілася 80-100 і больш вучняў, а НКА БССР імкнуўся, каб настаўнік савецкай школы праводзіў навучанне не больш чым у 40 вучняў і толькі пры працы ў дзве змены – 80). За гэтымі хібамі не заўважаліся высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў для школ і параўнаўча прыстойная матэрыяльная як працоўная, так бытавая забяспечанасць педагогаў ІІ Рэчы Паспалітай.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2417 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 09.10.2010

Ганцевичский и Ляховичский районы расположены по соседству и примерно сопоставимы как по площади, так и по численности населения. Но вот что любопытно, количество деревень на Ганцевщине в три раза меньше, чем у соседей. Почему? Да просто потому, что значительную часть территории района — более 13 тысяч гектаров — занимают болота. А значит, земель, пригодных для поселения, не так много.

Правда, местных жителей это обстоятельство не огорчает. Ведь сегодня хорошее болото — большое и не тронутое человеком — в Европе огромная редкость. И как всякий раритет, оно имеет огромную ценность.

В Ганцевичах это прекрасно понимают и потому охраняют свое природное богатство. Два года назад в районе был создан республиканский гидрологический заказник "Подвеликий Мох".
Алег Гаруновіч | Праглядаў: 2995 | Аўтар: Олег ГОРУНОВИЧ | Дабавіў: admin | Дата: 02.10.2010

Што ні твары і як ні дзей – 
А лепш не зробіш, як Гардзей.


Менавіта так выказаўся Мікола Трафімчук пра свайго калегу па пяру і па палескім паходжанні Віктара Гардзея. А такая ацэнка, калі ўлічваць часта вельмі складаныя ўзаемаадносіны творцаў наогул, ці не найлепшае прызнанне не проста таленавітасці і прафесійнасці пісьменніка, а вылучэнне яго за шчырасць, добрасумленнасць і працавітасць на літаратурнай глебе.
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2658 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 18.09.2010

Яркімі культурна-асветніцкімі падзеямі папаўняецца штогод летапіс гісторыі свята нашага роднага слова. Непаўторную старонку дадасць у гэты летапіс і Дзень беларускага пісьменства-2011, сталіцай якога будзе горад Ганцавічы, адметны сваімі літаратурнымі традыцыямі.
Іншае | Праглядаў: 2194 | Аўтар: Святлана БЕРАСЦЕНЬ | Дабавіў: admin | Дата: 11.09.2010

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.