Нядзеля, 12.05.2024, 16:16

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі

Усяго матэрыялаў у каталозе: 305
Паказана матэрыялаў: 151-165
Старонкі: « 1 2 ... 9 10 11 12 13 ... 20 21 »

Больш за стагоддзе мінула з таго часу, калі маладзенькім настаўнікам сюды ў самую глыб Палесся, у ціхую вёсачку Люсіна, што зграбненька тулілася сярод лесу ды непраходнага балота, прыехаў працаваць выпускнік Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі Канстанцін Міцкевіч, будучы класік беларускай літаратуры.
Іншае | Праглядаў: 3534 | Аўтар: Кацярына БУРЫК - газета Заря | Дабавіў: admin | Дата: 06.07.2011

Александр СержпутовскийТрэба было выбіцца ў ваколіцы Чудзіна, цераз драўляны мост перайсці шыракаватую тут Лань, заглыбіцца ў выгоністы сонечны хвойнік і праз нейкія дзве вярсты дарога ўвапрэцца ў Пярэвалакі — самую крайнюю вёску Ганцавіцкага Надлання, калі можна так сказаць, «аванпост» раёна. З часоў старажытнасці сяліба невялікая — двароў на паўсотні з пасівелымі ад старасці асверамі ды з адвеку гасцінным і ветлівым мясцовым жыхарствам. He ведаю, чаго я патрапіў у тыя боскія, казачныя мясціны, — усё ж, напэўна, прыязджаў з рэдакцыі правяраць якуюсьці нестандартную скаргу, але справа была даўным-даўно, яшчэ ў дні маёй далёкай маладосці, дык не дзіўна, што многія дэталі забыліся: уваччу засталіся толькі гонкі баравы лес і пясчаная, добра ўтаптаная дарога.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 3843 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ | Дабавіў: admin | Дата: 21.06.2011

Міхась РудкоўскіЧас одуму настаў у 80-я гады, адраджалася духоўная сувязь з жыццём, з зямлёю роднаю, якая ў паэтаў прымае форму прызвання, прызначэння, лёсу. М.Рудкоўскі выйшаў да чытача з вершамі, у якіх на новым узроўні азваліся маральна-філасофскія глабальныя пытанні веку. Сэнс быцця, што ў маладосці наведваў трапяткімі, шчымлівымі здагадкамі, а ў зеніце звёў да звяржэння ідэалаў, зрываўся на спадах, тут азваўся філасофскім роздумам, патрэбаю глыбокай развагі, самаразліку адказаў на пытанні: хто я і навошта жыву на зямлі, што магу зрабіць для яе...
Іншае | Праглядаў: 2483 | Аўтар: Уладзімір КАЛЕСНІК | Дабавіў: admin | Дата: 17.04.2011

Міхась РудкоўскіНеразгаданай загадкай застаецца для сацыёлагаў культуры выхад у свет пасляваеннага пакалення беларускіх паэтаў. Без любові народжаны, халодны бог вайны Марс як бы знямогся і адумаўся ў агні сусветнай бойні ці напалохаўся прывіду новай, атамнай, калі пакінуў столькі даравітых, чулых сэрцам дзяцей, прызваннем якіх стала асуджэнне вайны, стварэнне новага свету без войнаў і сябе ў тым свеце, дзе творчасць прызнаецца адзінаю мэтай і сутнасцю.
Іншае | Праглядаў: 4029 | Аўтар: Уладзімір КАЛЕСНІК | Дабавіў: admin | Дата: 16.04.2011

Міхась Рудкоўскі"М.Рудкоўскі, пры ўсёй сціпласці яго натуры, стаў прыкметным у слаўнай плеядзе паэтаў, чые душы заўчасна разбудзіла вайна, апякла іх вогненнымі зорамі і гартавала слязамі матак і ўдоў, прозай галоднага і халоднага пасляваеннага бытавання".
Міхась Яніцкі | Праглядаў: 2737 | Аўтар: Міхась ЯНІЦКІ-Савецкае Палессе | Дабавіў: admin | Дата: 15.04.2011

Міхась РудкоўскіМіхась Рудкоўскі прыйшоў у беларускую літаратуру ў пачатку 60-х гадоў з самай глыбінкі Палесся – Ганцаўшчыны. Нарадзіўся ён 17 красавіка 1936 года вёсцы Востраў у сялянскай сям'і, у якой, па словах паэта, "гультайства і фальш лічыліся самымі вялікімі заганамі ў чалавеку". Пасля заканчэння Астраўской васьмігадовай школы М.Рудкоўскі выбірае высакародную прафесію настаўніка і паступае ў Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча. Неўзабаве разам з іншымі навучэнцамі быў пераведзены ў Пінскае педвучылішча, і ў 1955 годзе стаў выпускніком гэтай навучальнай установы. Наступныя пяць гадоў давялося спалучаць працу ў Кукаўскай сямігодцы (Ганцавіцкі раён) і вучобу на завочным аддзяленні філалагічнага факультэта Брэсцкага педінстытута імя А.С. Пушкіна.
Галіна Снітко | Праглядаў: 4616 | Аўтар: Галіна СНІТКО | Дабавіў: admin | Дата: 11.04.2011

музей СтрочыцыУ 1680 годзе па ініцыятыве ўніяцкага мітрапаліта Кіпрыяна Жахоўскага пачалася візітацыя (інспекцыя) цэркваў Навагрудскага і Мінскага паветаў. Для яе правядзення меліся важкія падставы. Беларусь яшчэ не паспела апра-віцца ад наступстваў вайны з Маскоўскай дзяржавай (1654 — 1667 гады), падчас якой многія ўніяцкія цэрквы былі спалены і разрабаваны, прыхаджане загінулі або вывезены ў палон. Загінула і большая частка архіваў уніяцкіх мітрапалітаў. Да таго ж, частка насельніцтва ў гады вайны вярнулася да праваслаўя. Каб паспяхова кіраваць епархіяй, неабходна было, прынамсі, ведаць сапраўдны стан рэчаў. Для гэтага на месцы і былі накіраваны ўпаўнаважаныя прадстаўнікі мітрапаліта. Храмы Навагрудскага сабора, куды адносілася і сённяшняя Ганцаўшчына, аглядаў святар Аляксандр Валасовіч.
Андрэй Блінец | Праглядаў: 2469 | Аўтар: Андрэй БЛІНЕЦ | Дабавіў: admin | Дата: 09.04.2011

Іван ЛагвіновічНекалі гэтыя радкі напісаў наш зямляк, паэт Іван Лагвіновіч. 29 сакавіка, пасля цяжкай і працяглай хваробы яго не стала. Паэта чуллівага, тонкага...
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 1785 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 02.04.2011

Признаться, когда мне сказали, мол, в Ганцевичах есть чему поучиться в плане физкультурно-спортивной работы, сначала удивился: что там может быть такого особенного? По приезде понял, что положительный опыт этого района должен стать достоянием всех. К примеру, одной из особенностей физкультурно-спортивной работы в Ганцевичах является проведение школьных районных олимпиад, которым местные власти уделяют самое серьезное внимание. В марте текущего года состоялись уже четвертые ганцевичские игры.
Іншае | Праглядаў: 2170 | Аўтар: Александр БАБУШКИН - "СП" | Дабавіў: admin | Дата: 01.04.2011

падзелРадкі, якія далі назву гэтаму артыкулу, напісаў Якуб Колас у сувязі з чарговай дзяльбой беларускіх зямель: 18 сакавіка 1921 г. бальшавіцкая Расія і панская Польшча падпісалі мірны дагавор, разадраўшы Беларусь на кавалкі. Такі марадзёрскі ўчынак абедзвюх дзяржаў выклікаў абурэнне ў многіх беларускіх паэтаў – і тагачасных, і сённяшніх: апроч Якуба Коласа, Янка Купала, Уладзімір Дубоўка, Алесь Дудар, Сяргей Законнікаў, Ірына Багдановіч і многія іншыя таксама сказалі сваё слова пра той трагічны момант нашай гісторыі. У іх вершах асуджаюцца абедзве драпежніцкія дзяржавы. Аднак за савецкім часам беларускі народ вучылі, што гэта Польшча вінавата ў падзеле Беларусі, якую нібыта хацела абараніць Савецкая Расія. Паўстае пытане, чаму ж паэты апошнюю таксама асудзілі?
Анатоль Трафімчык | Праглядаў: 2916 | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК | Дабавіў: admin | Дата: 19.03.2011

ЯсянецУ фондах Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея захоўваецца досыць цікавы дакумент "Гадавая ведамасць суконнай фабрыкі ў вёсцы Ясянец на зямлі памешчыка Ксаверыя Абуховіча ад 20 лістапада 1832 года”. Цікавы ён не столькі ўпамінаннем у ім дастаткова вядомага шляхецкага роду Абуховічаў, а практычна поўным апісаннем, у большай ступені статыстычным, прадпрыемства па вытворчасці сукна.
Іншае | Праглядаў: 2588 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 13.03.2011

Ганцевичи, ГанцавічыДзень беларускага пісьменства сёлета адбудзецца ў Ганцавічах Брэсцкай вобласці. Карэспандэнты "Народнай Газеты" завіталі ў гэты горад, каб бліжэй пазнаёміцца з гаспадаром свята кнігі, даведацца, як тут шануюць родную мову і літаратуру, а таксама захоўваюць народныя традыцыі.
Іншае | Праглядаў: 1961 | Аўтар: Ірына ПРЫМАК, “НГ” | Дабавіў: admin | Дата: 10.02.2011

Раман РагінскіУ лютым на Беларусі адзначаюцца ўгодкі пачатку паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Мінула ўжо 148 гадоў ад гэтай слаўнай даты, калі нашыя продкі ўзняліся на барацьбу супраць расійскага панавання на нашай зямлі. Аднак на афіцыйным ўзроўні гэтая падзея ніяк не ўзгадваецца. Гэта і не дзіўна ва ўмовах, калі гістарычная навука ізноў трапляе пад ідэалагічны ціск. Сёння ізноў, як і ў савецкія часы, існуюць забароненыя тэмы ў беларускай гісторыі. Да такіх тэмаў належаць і падзеі паўстанняў супраць расійскага царызму і бальшавізму: паўстання Т.Касцюшкі, К.Каліноўскага, Слуцкае паўстанне 1920 г.
Павел Дайлід | Праглядаў: 3429 | Аўтар: Павел ДАЙЛІД | Дабавіў: admin | Дата: 03.02.2011

Владимир Марук, Уладзімір МарукВёска Гута – адно з "пісьменніцкіх гняздоўяў" на Ганцаўшчыне. Адсюль прыйшлі ў літаратуру Іван Кірэйчык і Уладзімір Марук.
Галіна Снітко | Праглядаў: 2646 | Аўтар: Галіна СНІТКО | Дабавіў: admin | Дата: 27.01.2011

Задубье, Задуб'еБраты Міхаіл і Кірыл Сідарэвічы з вёскі Задуб'е Ганцавіцкага раёна — памочнікі на незвычайнай птушынай ферме. Акрамя паштовых галубоў і беласнежных лебедзяў, на вясковым падворку сабрана ўнікальная калекцыя экзатычных птушак.
Іншае | Праглядаў: 1987 | Аўтар: Анатоль КЛЯШЧУК-"Звязда" | Дабавіў: admin | Дата: 23.01.2011

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.